МІНСК, 2 мая - Sputnik. Першы тыдзень мая адзначыцца замаразкамі, дажджамі, месцамі - нават снегам, такі прагноз надвор'я на 2-8 мая агучыў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Майскія святы не будуць такімі цёплымі, як хацелася б: сярэдняя тэмпература паветра ў першыя дні месяца чакаецца нават ніжэй за сярэднія паказчыкі.
"У пачатку тыдня адаб'ецца ўплыў вільготных малаактыўных атмасферных франтоў паўночнага захаду. Пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы. Вільготнасць да 80%, ноччу і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра. Вецер заходні", - распавёў у эфіры АНТ Рабаў.
У панядзелак, 2 мая, паветра прагрэецца да +11…+17°C.
Амаль такое ж надвор'е захаваецца і да аўторка: слупок тэрмометра паднімецца ад +9 градусаў па паўночным захадзе і да +16 па паўднёвым усходзе.
А з сярэдзіны тыдня надвор'е пачне псавацца.
"У сярэдзіне тыдня ўмовы надвор'я пачне вызначаць поле высокага атмасфернага ціску, па перыферыі пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса з Балтыкі. Без істотных ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы", - дадаў Дзмітрый Рабаў.
У сераду ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Асцярожней на дарогах: чакаюцца слабыя туманы, бачнасць да 1 кіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны, вільготнасць - да 50%. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2°C па паўночным захадзе да +7 па паўднёвым усходзе. Днём 4 мая будзе ад +6 да 10 градусаў.
"У пачатку другой паловы тыдня на надвор'е акажа ўплыў шырокі, пагодлівы, але халодны антыцыклон. Пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Толькі ў пятніцу днём па поўдні пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра", - расказаў сіноптык.
Уначы чакаецца ад -3 да +3°C, днём у чацвер пацяплее да 10-13 градусаў. У пятніцу надвор'е захаваецца, тэмпература паветра складзе +11…+13°C. А вось у выхадныя 8-9 мая надвор'е не будзе моцна цешыць.
"У выхадныя дні за надвор'е будуць адказваць атмасферныя франты паўночна-заходняй Еўропы", - сказаў Рабаў, растлумачыўшы, што на гэтым фоне чакаюцца павялічаная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, вільготнасць да 90 працэнтаў.
Уначы з пятніцы на суботу пад раніцу будуць непрацяглыя туманы, бачнасць - да кіламетру. Вецер заходні, тэмпература ад +2 да +7.
Днём у суботу, 8 мая, надвор'е чакаецца ад +8 градусаў па ўсходзе да +17 па паўднёвым захадзе. У нядзелю паветра прагрэецца да +11…+14°C.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Фотафакт: сезон фантанаў адкрылі ў Гомелі