МІНСК, 2 мая - Sputnik. У рацэ Сож пад Гомелем істотна паднімаецца ўзровень вады: за суткі +18 сантыметраў, днём раней - больш за 24 сантыметры, паведамляе АСВОД Гомельскай вобласці.
Напярэдадні Гомельскі АСВОД папярэдзіў аб небяспечнай штармавой гідралагічнай з'яве. Вада ў рацэ працягвае расці. Так, па дадзеных на 28 красавіка, узровень вады на Сожы ў раёне Гомеля дасягнуў паўметра (над нулём паста), на 29 красавіка - ужо 539 см. У нядзелю вада ў рацэ паднялася яшчэ на 18 сантыметраў.
"У бліжэйшыя дні значэнне ўзроўню вады тут перавысіць небяспечную высокую адзнаку", - папярэдзілі ў АСВОД.
Глыбіня падтапленняў у некаторых раёнах ужо складае ад 18 сантыметраў да амаль 2,3 метра. Як паведамляе МНС, за суткі ў Гомельскім раёне падтапіла 3 падворкі (у п. Паляна, участак грунтавай дарогі ў п.Сеўрукі па вул.Берагавая).
Затапіла і сам Гомель: ад "высокай вады" пацярпелі 8 падворкаў, 4 участкі дарогі (па па вул. Палявая, Лугавая і 3-і зав. Палявы). Акрамя таго, затапіла і цэнтральны пляж у абласным цэнтры, у вадзе аказалася ўся інфраструктура набярэжнай.
У арганізацыі нагадалі аб правілах бяспекі пры "высокай вадзе". Рэкамендуюць не перасоўвацца па затопленых участках. Калі ўжо ёсць такая неабходнасць, лепш мець выратавальную камізэльку. Перамяшчайцеся асцярожна: на дне могуць быць карчакі, вострыя прадметы, іншае смецце.
Важна нагадаць аб правілах бяспекі дзецям: гуляць у затопленых месцах небяспечна, можна трапіць у яму і захлынуцца. Цяпер тэмпература вады складае каля 11 градусаў: магчыма пераахаладжэнне.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Халодна, дажджліва і нават снег: надвор'е на першы тыдзень мая не радуе
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату
Фотафакт: сезон фантанаў адкрылі ў Гомелі