МІНСК, 3 мая - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту.
Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Разам з беларускім лідэрам мітрапаліт зняў белае покрыва з бронзавага манумента, а таксама ўсклаў букет белых руж ля пастамента.
Лукашэнка адзначыў, што мітрапаліт Філарэт садзейнічаў развіццю багаслоўскай адукацыі на беларускай зямлі.
"Гэта па яго благаславенні на беларускую мову было перакладзена Святое Пісанне, устаноўлена свята ў гонар сабора беларускіх святых", - нагадаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што мітрапаліта Філарэта можна было сустрэць не толькі ў храме, але і ў калідорах улады, калі ён, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, удзельнічаў у станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.
Вядома, што над стварэннем бронзавай скульптуры першага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь