Ветэраны ВАВ змогуць 9 мая тэлефанаваць па краіне бясплатна

Да Дня Перамогі кампанія "Белтэлекам" правядзе акцыю для інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 4 мая - Sputnik. "Белтэлекам" 9 мая дасць ветэранам ВАВ магчымасць бясплатна патэлефанаваць у любую кропку краіны, паведамляе аператар сувязі.
Ветэраны змогуць тэлефанаваць без аплаты на працягу ўсяго дня, а менавіта з 00:00 да 24:00 гадзін. Прычым здзяйсняць званкі яны могуць як аўтаматычным спосабам, так і з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.
Аднак, каб патэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона на мабільны, заплаціць усё ж давядзецца, бо акцыя на такія званкі не распаўсюджваецца.
Таксама заплаціць давядзецца за доступ у інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Дапамога ветэранам

Таксама да Дня Перамогі асобным катэгорыям грамадзян Беларусі аказваецца матэрыяльная дапамога. Выплачваецца яна з 25 красавіка па 6 мая.
Яе аказваюць пенсіянерам, якія пастаянна пражываюць у краіне, якія атрымліваюць пенсіі ад Беларусі або іншых краін у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі аб сацыяльным і пенсіённым забеспячэнні. Напрыклад, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях да 3 верасня 1945 года, а таксама ўдзельнічалі ў размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, выплацяць 1,8 тысяч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Шэсце пакаленняў" пройдзе 9 мая ў Мінску
Беларускія ветэраны 9 мая пройдуць па Краснай плошчы
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў