Мінадукацыі назвала даты выпускных экзаменаў у школах

Навучальны год для школьнікаў завершыцца 31 мая, а выпускныя вечары пройдуць ужо ў першай палове чэрвеня.
Sputnik
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць у перыяд з 1 па 9 чэрвеня 2022 года, пра гэта расказалі ў прэс-службе міністэрства адукацыі.
Дзевяцікласнікаў чакаюць тры выпускныя экзамены ў пісьмовай форме:
2 чэрвеня – беларуская мова (дыктоўка),
7 чэрвеня - руская мова (дыктоўка),
9 чэрвеня - матэматыка (кантрольная работа).
У адзінаццацікласнікаў будзе 4 экзамены па выніках заканчэння школы: руская ці беларуская мова (на выбар), замежная, гісторыя Беларусі і матэматыка.
1 чэрвеня – беларуская мова (пераказ),
3 чэрвеня руская мова (пераказ),
6 чэрвеня - матэматыка (кантрольная работа).
Дату экзаменаў па замежнай мове (у вуснай форме па білетах) вызначаць самі школы.
Усе пісьмовыя экзамены пачнуцца ў 9 гадзін.
Як звычайна, тэксты і заданні для школьнікаў будуць абвешчаныя праз СМІ - па радыё і тэлебачанні, а таксама размяшчацца на партале Мінадукацыі.

Выпускныя экзамены 2022

Выпускныя вечары для 9-х і 11-х класаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 10 чэрвеня 2022 года.
А далей выпускнікоў чакае ЦТ.
Графік ЦТ у Беларусі:
14 чэрвеня - беларуская мова
16 і 17 чэрвеня - руская мова
19 чэрвеня - грамадазнаўства
21 і 22 чэрвеня - матэматыка
24 чэрвеня - біялогія
26 чэрвеня - замежная мова
28 чэрвеня - хімія
30 чэрвеня - фізіка
2 ліпеня - гісторыя Беларусі
4 ліпеня - геаграфія
6 ліпеня - сусветная гісторыя.
Рэзервовыя дні для ЦТ: беларускі і рускі - 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Рэгістрацыя на ЦТ пачалася ў Беларусі
Мінадукацыі расказала, колькі абітурыентаў ВНУ прымуць у 2022 годзе