Абмежавана наведванне лясоў амаль па ўсёй Міншчыне і Гродзеншчыне

Наперадзе вялікія выхадныя, надвор'е ў Беларусі па-вясноваму цёплае і сонечнае, многім хацелася б выехаць на адпачынак на прыроду, але трэба ўлічваць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.
Sputnik
МІНСК, 6 мая - Sputnik. У большай частцы краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў, а ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці дзейнічаюць уведзеныя раней забароны на наведванне, такая інфармацыя размешчана на сайце Мінлясгаса.
У Мінскай вобласці без абмежаванняў на наведванне засталіся лясы толькі ў двух раёнах: Лагойскім і Мядзельскім.
У Гродзенскай вобласці свабодна наведваць лясы можна таксама толькі ў двух раёнах - Слонімскім і Зэльвенскім, а вось у Віцебскай вобласці для наведвання пакуль адкрыты ўсе тэрыторыі.
На Магілёўшчыне сёння выбрацца на прыроду, не з'язджаючы з родных краёў, можа не атрымацца толькі ў жыхароў Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў. У астатніх лясы адкрыты.
У Брэсцкай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёне.
А вось у Гомельскім рэгіёне ў пяці раёнах наведванне лясоў абмежавана, а ў шасці (Гомельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Лоеўскім і Брагінскім) і зусім уведзена поўная забарона.
Нагадаем, што ў раёнах, дзе ўведзена забарона на наведванне лясоў, звычайна ў лес не варта заходзіць зусім.
Абмежаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна лясгасамі. У раёнах дзе ўведзены абмежаванні, можа быць дазволены, напрыклад, уваход пешаходаў у лес для збору ягад ці грыбоў. Так як абмежаванні на наведванне ўводзяцца каб не дапусціць лясных пажараў, то звычайна забараняюць развядзенне вогнішчаў, уезд аўтамабіляў на тэрыторыю лесу. Абмежаванні могуць быць уведзены толькі на асобныя часавыя прамежкі на працягу дня.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінлясгас расказаў, колькі нарыхтуюць лесу ў 2022 годзе
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Аднавіць высечанае неадкладна: Лукашэнка незадаволены тэмпамі пасадкі лясоў