Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў

Рэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін – важны напрамак у развіцці эканомікі, таму што адкрывае новыя магчымасці ў кааперацыі.
Sputnik
ГОМЕЛЬ, 7 мая – Sputnik. Экспартныя страты ў трэція краіны пакрые тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй заявіў у суботу пасол Расіі Барыс Грызлоў падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, Расію і Беларусь звязвае цеснае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Толькі са студзеня бягучага года з афіцыйнымі візітамі ў Беларусі былі дэлегацыі шасці расійскіх рэгіёнаў.
"У маі прыедуць дзве дэлегацыі – Хабараўскі край і Ніжагародская вобласць", - удакладніў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Новыя прадпрыемствы

Барыс Грызлоў адзначыў, што важна падтрымліваць кантакты і размаўляць з дэлегацыямі рэгіёнаў, таму што ў ходзе такіх візітаў дасягаюцца важныя дамоўленасці.
"Напрыклад, Краснадарскі край дамовіўся з Мінскім трактарным заводам аб стварэнні прадпрыемства па буйнавузлавой зборцы трактароў", - расказаў ён.
На думку расійскага дыпламата, гэта добры праект, таму што мае на ўвазе магутнасці па зборцы трох тысяч машынакамплектаў за год з гарантыяй іх рэалізацыі. Беларускае прадпрыемства "Амкадор" будуе зараз завод па вытворчасці тэхнікі ў Ленінградскай вобласці.
Пасол РФ і кіраўніцтва Гомельскай вобласці на сустрэчы ў Гомелі
"Гэта работа ідзе, і мы бачым, што расце тавараабарот у цэлым паміж Расіяй і Беларуссю", - канстатаваў Барыс Грызлоў.
Пасля чаго нагадаў, што на нашы краіны ідзе беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду, але ў выніку прыводзіць да больш цеснага супрацоўніцтва паміж намі.
"Страты, якія ў нас будуць ад экспарту ў трэція краіны, будуць кампенсаваны ўнутраным тавараабаротам паміж Расіяй і Беларуссю", - рэзюміраваў кіраўнік дыпмісіі.

Найважнейшыя партнёры для вобласці

У сваю чаргу старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко асабліва адзначыў, што Расія – буйнейшы партнёр беларускага рэгіёна, як у эканоміцы, так і гуманітарнай сферы.
"Па выніках работы за 2021 год расійскія рэгіёны займаюць 60% у тавараабароце Гомельскай вобласці. Пры гэтым увесь аб'ём тавараабароту складае 6,6 мільярда долараў", - удакладніў кіраўнік рэгіёна.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко
Паводле яго слоў, традыцыйна важнейшымі партнёрамі для Гомельскай вобласці з'яўляюцца пяць расійскіх рэгіёнаў: Маскоўская вобласць, Масква, Бранская вобласць, Санкт-Пецярбург і Смаленская вобласць.
"Расійскія рэгіёны займаюць першае месца па інвестыцыях у Гомельскую вобласць. У 2020 годзе было ўкладзена 515 мільёнаў долараў", - расказаў старшыня аблвыканкама.
Пры гэтым Іван Крупко асабліва адзначыў, што ў мінулым годзе расійскія інвестыцыі павялічыліся больш як на 30% і склалі 705 мільёнаў долараў.
У завяршэнне ён нагадаў, што 20 мая адбудзецца міжрэгіянальны форум "Гомель - Бранск". "Наперадзе сур'ёзная важная сумесная работа", - падсумаваў кіраўнік рэгіёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грызлоў назваў важныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Пасол РФ сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама - відэа
Эфектыўна: Грызлоў ацаніў ход будаўніцтва Саюзнай дзяржавы
З 2024-га Беларусь і Расія будуць у адзінай эканамічнай прасторы – пасол
Краснадарскі край і Беларусь нагандлявалі на $329 мільёнаў – Грызлоў