Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Эфектыўна: Грызлоў ацаніў ход будаўніцтва Саюзнай дзяржавы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Барыс Грызлоў на сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам
Пасол Расіі Барыс Грызлоў на сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам
 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2022
Падпісацца
У чэрвені бягучага года ў Гродна адбудзецца чарговы рэгіянальны форум дзвюх краін у вочным фармаце.
МАГІЛЁЎ, 20 кра - Sputnik. У гэтым годзе на рэгіянальным форуме будзе перасягнуты ўзровень заключаных у мінулым годзе кантрактаў, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў на сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у лістападзе мінулага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета быў нададзены магутны імпульс далейшаму будаўніцтву Саюзнай дзяржавы. На ім былі прыняты 28 галіновых праграм, дактрына бяспекі Саюзнай дзяржавы і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
"Мы зараз разам бачым, як эфектыўна ідзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - асабліва адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Барыс Грызлоў нагадаў, што ўваходзіць у склад Групы высокага ўзроўню і запэўніў, што выкананне кожнай з праграм знаходзіцца пад пільнай увагай.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, якую ролю адыгрывае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, бо толькі ў Магілёўскай вобласці падпісана 26 пагадненняў з асобнымі суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.
"Аб'ём тавараабароту паміж Магілёўскай вобласцю і расійскімі рэгіёнамі складае 2,4 мільярды долараў. Пакуль мы яшчэ ацэньваем у доларах, але я думаю, што ўжо ў наступным годзе ацэнкі будуць у нашых нацыянальных валютах", - упэўнены расійскі дыпламат.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПосол России Борис Грызлов на встрече в Могилеве
Посол России Борис Грызлов на встрече в Могилеве - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2022
На яго думку, да даты правядзення рэгіянальнага форуму ў Гродне, які сёлета пройдзе ў вочным фармаце, можна падрыхтаваць вялікую колькасць пагадненняў і кантрактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін.
Летась Форум рэгіёнаў праходзіў у рэжыме відэаканферэнцсувязі, але нават у такім фармаце падпісалі кантракты на агульную суму каля 800 мільёнаў долараў і 30 новых пагадненняў.
"У гэтым годзе істотна павялічыцца планка, заключаных кантрактаў і пагадненняў. Да гэтага ўсё і ідзе", - выказаў упэўненасць Барыс Грызлоў.
Пры гэтым ён зазначыў, што лідэрам па заключаных кантрактах з расійскімі рэгіёнамі з'яўляецца "Магілёўліфтмаш".
Пасол РФ нагадаў аб такім важным напрамку, як імпартазамяшчэнне, і ў якасці прыкладу адносін да пытання назваў Пензенскую вобласць. Гэты рэгіён напярэдадні візіту дэлегацыі ў Мінск падрыхтаваў пакет дакументаў на 800 найменняў прадукцыі, якія яны гатовы закупляць у Беларусі.
"У рэальнасці гэта работа прывяла да таго, што палова гэтых найменняў была знойдзена. Па такім прыкладзе будуць дзейнічаць і іншыя расійскія суб'екты", - звярнуў увагу кіраўнік дыпмісіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПредседатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко и администрация области
Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко и администрация области - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2022
Грызлоў пацікавіўся ў кіраўніка рэгіёна, з якім расійскім суб'ектам супрацоўнічае Магілёўская вобласць. Ісачэнка распавёў, што зараз адказвае за кантакты з Прыморскім краем.
"У нас склаліся цёплыя адносіны", - запэўніў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка
Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2022
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка
У сваю чаргу расійскі дыпламат удакладніў, што цяпер ужо ўзгоднена пастаўка аўтамабіляў БелАЗ у Прыморскі край.
Пасля чаго дадаў, што яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва нашых краін лічыць адукацыю. Таму на будучы год істотна павялічана колькасць бюджэтных месцаў ва ўніверсітэтах для беларускіх студэнтаў.
"У 2019 годзе для Беларусі было ўсяго 73 такія месцы, далей 230, потым 700. На гэты год запланавана ўжо 1100 бюджэтных месц у расійскіх ВНУ для беларускіх студэнтаў", - удакладніў Грызлоў.

Складаная сітуацыя ў свеце

Прытым ён асабліва адзначыў, што зараз у свеце назіраецца складаная сітуацыя, а Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю на Украіне, у першую чаргу - для прадухілення генацыду народа ў Данбасе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПосол России Борис Грызлов и российская делегация на встрече в Могилеве
Посол России Борис Грызлов и российская делегация на встрече в Могилеве - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2022
“Мы разумеем, што ішла падрыхтоўка знішчэння Расіі калектыўным Захадам. Гэта не ўкраінскі крызіс – гэта крызіс двух менталітэтаў: нашага і заходняга. Мы бачым, што краіны НАТА на чале з ЗША напампоўваюць Украіну зброяй, выкарыстоўваюцца сродкі касмічнай разведкі. Ідзе супрацьстаянне двух міроў. І ў гэтым супрацьстаянні мы пераможам", - упэўнены Грызлоў.
Пасля чаго канстатаваў, што ціск санкцый толькі ўзмацняецца, але цесныя адносіны і кансалідацыя магчымасцей нашых краін стане адказам на гэтыя абмежавальныя меры.
"Мы разумеем, што крызіс у Еўропе непазбежны і ён ужо пачаўся. Другі-трэці квартал проста даб'е Еўропу, калі яны будуць сябе таксама паводзіць. Гэтымі санкцыямі яны фактычна разбураюць сваю эканоміку", - падсумаваў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
>>> Больш актуальнай інфармацыі аб інтэграцыі Беларусі і Расіі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расіі цікавы вопыт развіцця прамысловасці ў Магілёве - Грызлоў
Пасол РФ высока ацаніў "Омск Карбон Магілёў"
Стужка навiн
0