Фота

Мінчане прыйшлі 9 Мая на плошчу Перамогі з кветкамі і партрэтамі – фота

Ва ўрачыстых мерапрыемствах каля манумента Перамогі прынялі ўдзел некалькі ветэранаў, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Адбылося Шэсце пакаленняў і акцыя "Бяссмертны полк".
Sputnik
1 / 22

Ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся 9 мая 2022 года на плошчы Перамогі.

2 / 22

Каля Вечнага агню ў чаканні пачатку мерапрыемстваў.

3 / 22

Ветэран Ярашэнка Павел Сафронавіч развітваецца са сцягамі. Ён сказаў, што гэта яго апошні Дзень Перамогі.

4 / 22

Беларусаў павіншаваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды святкавання 77-годдзя Перамогі.

5 / 22

"Перамога, якая захавала беларускі народ і абумовіла шлях развіцця ўсіх пакаленняў беларусаў. Стала неад’емнай часткай нашай нацыянальнай ідэі", - заявіў Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

6 / 22

Кіраўнік дзяржавы аб’явіў хвіліну маўчання ў гонар тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

7 / 22

Ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Перамогі.

8 / 22

На ўрачыстых мерапрыемствах у Мінску было шмат дзяцей.

9 / 22

Кветкі ля Вечнага агню.

10 / 22

У рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" ў Мінску прайшло "Шэсце пакаленняў".

11 / 22

Шэсце стартавала ад Кастрычніцкай плошчы ў беларускай сталіцы ў напрамку плошчы Перамогі.

12 / 22

Яно аб’ядноўвае не толькі розныя пакаленні, але і ўсе патрыятычныя арганізацыі рэспублікі.

13 / 22

Сярод іх прайшлі і ўдзельнікі акцыі "Бяссмертны полк".

14 / 22

Удзельнікі неслі з сабой фатаграфіі сваякоў, якія ваявалі ў Вялікую Айчынную вайну.

15 / 22
16 / 22
17 / 22

Шэсце не абышлося без партрэтаў савецкіх правадыроў.

18 / 22

У акцыі ўдзельнічалі і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў, якія самі праявілі патрыятызм і выказалі жаданне прыйсці на шэсце.

19 / 22
20 / 22
21 / 22

Сярод удзельнікаў акцыі было шмат зусім юных дзяўчынак і хлопчыкаў, апранутых у салдацкую форму часоў Вялікай Айчыннай.

22 / 22

Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў мінчане адправіліся святкаваць Дзень Перамогі ў паркі і скверы, дзе арганізаваны тэматычныя кірмашы.

Увечары сталіцу чакае святочны салют.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Па новым сцэнарыі: у Віцебску адзначылі Дзень Перамогі – відэа
Сыны Лукашэнкі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
Акцыя "Бяссмертны полк" у Маскве – відэа
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR