https://bel.sputnik.by/20220509/praekty-sputnik-pratsyagvayuts-radavats-belarusa-yakasnym-vr-1062548087.html
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR
Sputnik Беларусь
Праекты Sputnik, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі ў Брэсце, праходзяць пры поўным аншлагу. 09.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-09T10:28+0300
2022-05-09T10:28+0300
2022-05-09T17:27+0300
sputnik
sputnik беларусь
дзень перамогі
беларусь
беларусы
брэст
свята
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/07/1062526689_0:0:2300:1295_1920x0_80_0_0_2215334df09c261f67acdef20de41863.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Навінавае агенцтва Sputnik працягвае здзіўляць беларусаў унікальнымі VR-рэканструкцыямі. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" прадстаўлены адразу два праекты VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" і AR-фотавыстава "Май 1945-га".На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў экспазіцыі "Армейскі клуб" дзейнічае ўнікальная VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" – гэта дакументальная гісторыя аб узняцці чырвоных сцягоў на рэйхстаг у маі 1945 года, расказаная з дапамогай перадавых візуальных тэхналогій. Праект распрацаваны і прадстаўлены медыягрупай "Россия Сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь.Рэканструкцыя дазваляе любому ўдзельніку самому стаць "невядомым сцяганосцам" і прайсці шлях з чырвоным сцягам у руках па даху рэйхстага. У аснове зборнага сюжэта – дзесяткі гістарычных дакументаў і рэальных успамінаў сцяганосцаў. Для стварэння праекта была выкарыстана вялізная колькасць фатаграфій, чарцяжоў і планаў будынка рэйхстага.Дастаткова надзець спецыяльныя акуляры, каб пагрузіцца ў 3D-рэальнасць, апынуцца на даху будынка Трэцяга рэйха ў "целе" байца Чырвонай арміі і паставіць сцяг.Праект пачаў працу 7 мая. З раніцы і да позняга вечара выстройваюцца вялікія чэргі з жадаючых акунуцца ў май 1945 і асабіста паставіць Сцяг Перамогі над рэйхстагам.Геаграфія наведвальнікаў сапраўды ад Брэста да Уладзівастока: Мінск, Гродна, Віцебск, Масква, Санкт-Пецярбург, Курск, Сімферопаль, Цюмень, Чыта і нават далей."Гэта проста фантастыка! Непаўторныя адчуванні таго, што я там быў і асабіста ўстанавіў сцяг!" - падзяліўся турыст з Кітая Вонг Лі.У руінах Белага палаца экспануецца AR-фотавыстава "Май 1945-га", прысвечаная 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка створана медыягрупай "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь на аснове фатаграфій карэспандэнтаў Саўінфармбюро, зробленых у маі 1945 года ў Германіі і ў Савецкім Саюзе. Прадстаўлена каля 50 работ. AR-тэхналогіі суправаджаюць фатаграфіі аўдыёгісторыямі людзей, якія даведаліся аб заканчэнні вайны.За два дні сумарна з праектамі Sputnik Беларусь азнаёмілася больш за 20 тысяч чалавек. Найбольшая колькасць наведвальнікаў чакаецца сёння 9 мая ў Дзень Перамогі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/07/1062526689_135:0:2174:1529_1920x0_80_0_0_639f6fb9c4bf7067958c9970b4a3ed80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, sputnik беларусь, дзень перамогі, беларусь, беларусы, брэст, свята, грамадства
sputnik, sputnik беларусь, дзень перамогі, беларусь, беларусы, брэст, свята, грамадства
Праекты Sputnik працягваюць радаваць беларусаў якасным VR
10:28 09.05.2022 (абноўлена: 17:27 09.05.2022) Праекты Sputnik, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі ў Брэсце, праходзяць пры поўным аншлагу.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Навінавае агенцтва Sputnik працягвае здзіўляць беларусаў унікальнымі VR-рэканструкцыямі. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" прадстаўлены адразу два праекты VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" і AR-фотавыстава "Май 1945-га".
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў экспазіцыі "Армейскі клуб" дзейнічае ўнікальная VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец" – гэта дакументальная гісторыя аб узняцці чырвоных сцягоў на рэйхстаг у маі 1945 года, расказаная з дапамогай перадавых візуальных тэхналогій. Праект распрацаваны і прадстаўлены медыягрупай "Россия Сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь.
Рэканструкцыя дазваляе любому ўдзельніку самому стаць "невядомым сцяганосцам" і прайсці шлях з чырвоным сцягам у руках па даху рэйхстага. У аснове зборнага сюжэта – дзесяткі гістарычных дакументаў і рэальных успамінаў сцяганосцаў. Для стварэння праекта была выкарыстана вялізная колькасць фатаграфій, чарцяжоў і планаў будынка рэйхстага.
Дастаткова надзець спецыяльныя акуляры, каб пагрузіцца ў 3D-рэальнасць, апынуцца на даху будынка Трэцяга рэйха ў "целе" байца Чырвонай арміі і паставіць сцяг.
Праект пачаў працу 7 мая. З раніцы і да позняга вечара выстройваюцца вялікія чэргі з жадаючых акунуцца ў май 1945 і асабіста паставіць Сцяг Перамогі над рэйхстагам.
Геаграфія наведвальнікаў сапраўды ад Брэста да Уладзівастока: Мінск, Гродна, Віцебск, Масква, Санкт-Пецярбург, Курск, Сімферопаль, Цюмень, Чыта і нават далей.
"Гэта проста фантастыка! Непаўторныя адчуванні таго, што я там быў і асабіста ўстанавіў сцяг!" - падзяліўся турыст з Кітая Вонг Лі.
У руінах Белага палаца экспануецца AR-фотавыстава "Май 1945-га", прысвечаная 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка створана медыягрупай "Россия сегодня" ў Рэспубліцы Беларусь на аснове фатаграфій карэспандэнтаў Саўінфармбюро, зробленых у маі 1945 года ў Германіі і ў Савецкім Саюзе. Прадстаўлена каля 50 работ. AR-тэхналогіі суправаджаюць фатаграфіі аўдыёгісторыямі людзей, якія даведаліся аб заканчэнні вайны.
За два дні сумарна з праектамі Sputnik Беларусь азнаёмілася больш за 20 тысяч чалавек. Найбольшая колькасць наведвальнікаў чакаецца сёння 9 мая ў Дзень Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
З канцэртамі, феерверкам, але без парада:
як пройдзе 9 Мая ў МінскуФлэшмоб, канцэрты, феерверк:
як адзначаць 9 Мая ў МагілёвеДзень Перамогі ў Гомелі: шэсце, факстрот і "Карэспандэнцкая застольная"
Больш за 200 машын
прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце