МІНСК, 10 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 58 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Менавіта такі абсалютны мінімум хворых, дарэчы, быў зарэгістраваны ў жніўні 2020 года. Рэкорд аказаўся пабіты толькі ў гэтым годзе: 3 мая паведамлялася ўсяго пра 40 новых выпадкаў.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 982 867 хворых на COVID-19. За гэты час ачунялі 975 445 чалавек (у тым ліку за мінулыя суткі з бальніц выпісаны 18 пацыентаў).
Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі стала ўжо 6 978 чалавек. За мінулыя суткі памерлі чацвёра хворых.
Усяго ў краіне правялі 13,22 млн ПЦР-тэстаў на COVID-19, за ўчора – амаль 3 тысячы даследаванняў.
Калі канец пандэміі?
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што цяпер у краіне ўзровень шпіталізацыі наконт каронавіруса складае менш як 4%. Паводле яго слоў, бальніцы фактычна не працуюць па гэтаму напрамку і ўжо даўно вярнуліся да работы ў звычайных умовах і да свайго профілю.
У канцы сакавіка ў Беларусі быў выяўлены "стэлс-амікрон". У Расіі гэтая мутацыя ўжо стала пераважаючай (больш за 90% усіх выпадкаў заражэння), можна меркаваць, што ў Беларусі сітуацыя аналагічная.
Эксперты Расспажыўнагляду назвалі "стэлс-амікрон" самым заразным штамам за ўсю гісторыю пандэміі. Аб высокай заразнасці і хуткасці распаўсюджвання гавораць эпідэміёлагі ўсяго свету. Праўда, пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што і пераносіцца гэты варыянт "амікрона" значна лягчэй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінімум па захворванні: як у Мінску ідуць справы з COVID-19
Новы прэпарат ад COVID-19 зарэгістраваны ў Расіі
Новы падвід "амікрона" выяўлены ў Беларусі - "стэлс"
Вакцынацыя дзяцей ад каронавіруса: што трэба ведаць бацькам
Новая расійская вакцына "Конвасэл" абараняе ад мутацый "амікрона"