МІНСК, 11 мая – Sputnik. Расія не хоча вайны ў Еўропе, але менавіта заходнія краіны пастаянна заяўляюць, што Маскве "трэба нанесці паражэнне", такую заяву зрабіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў.
"...мы гэтага зусім не хочам, але звяртаю вашу ўвагу на тое, што менавіта Захад пастаянна настойліва заяўляе, што ў гэтай сітуацыі трэба нанесці Расіі паражэнне. Высновы рабіце самі", - сказаў ён.
Дзеянні Расіі, мяркуе Лаўроў, ніяк не ўплываюць на праблемы з харчаваннем у свеце. А праблемы, якія ўзнікаюць, створаны забаронамі, незаконнымі санкцыямі, якія былі ўведзены заходнімі краінамі.
На думку міністра, заходнія краіны санкцыямі праводзяць агрэсіўную палітыку ў адносінах да сусветнай эканомікі. Забароны разбурылі транспартна-лагістычныя ланцужкі, якія існавалі доўгія гады, і магчымасці якіх фактычна перакрыты.
Лаўроў заявіў, што зараз Расія зараз будзе спадзявацца толькі на сябе і на сваіх надзейных партнёраў, якіх нямала.
"У нас ёсць поўнае разуменне, як нам далей жыць: галоўная выснова – наогул не разлічваць у нашых планах на тое, што Захад з’яўляецца дагавораздольным", - сказаў міністр.
Дыпламат удакладніў, што пакупнікоў энергарэсурсаў у Расіі дастаткова і акрамя заходніх краін, якім цяпер давядзецца плаціць даражэй і тлумачыць сваім грамадзянам, "чаму яны павінны стаць бядней".
Завяршэнне спецаперацыі
Лаўроў адзначыў, што завяршэнне расійскай спецаперацыі на Украіне спыніць спробы Захаду падрываць міжнароднае права і прасоўваць аднапалярны свет.
"Эпоха каланіялізму адышла ў мінулае – трэба гэта прызнаць", - канстатаваў кіраўнік МЗС.
Дыпламат удакладніў, што расійскі бок зацікаўлены ў тым, каб усе грамадзянскія асобы пакінулі зоны ваенных дзеянняў на Украіне, і прадаўжае адкрываць гуманітарныя калідоры. ААН, на яго думку, павінен заклікаць Кіеў спыніць перашкаджаць эвакуацыі мірных жыхароў.
Расійская спецаперацыя
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расіі не пакінулі шансу вырашыць сітуацыю на Украіне мірным шляхам – Пуцін
Сродкі СПА РФ працягваюць знішчаць украінскія беспілотнікі
Расія дасягне мэт спецаперацыі на Украіне - Грызлоў
Авантура з востравам Змяіны скончылася для Кіева катастрофай – Мінабароны РФ
Апалчэнцы і расійскія войскі выйшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР