https://bel.sputnik.by/20220510/apalchentsy--rasyskya-voysk-vyyshl-da-admnstratsyynay-myazhy-lnr-1062585149.html
Апалчэнцы і расійскія войскі выйшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР
Апалчэнцы і расійскія войскі выйшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР
Sputnik Беларусь
Баі за населены пункт пачаліся яшчэ ў сакавіку, горад размешчаны ў заходняй частцы адміністрацыйнай тэрыторыі ЛНР, у 2021 годзе там пражывала каля 20 тысяч... 10.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-10T14:52+0300
2022-05-10T14:52+0300
2022-06-28T15:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
лнр
спецаперацыя
данбас
расія
украіна
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0a/1062583423_0:0:3217:1810_1920x0_80_0_0_8c346bfb3786690824bd81431817953a.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Падраздзяленні Луганскай Народнай Рэспублікі сумесна ўзброенымі сіламі РФ дайшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР, паведаміў у аўторак афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.Паводле яго слоў, шлях да адміністрацыйнай мяжы рэспублікі быў адкрыты пасля поўнай зачысткі горада Папасная. У ходзе зачысткі ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні панеслі страты – каля 120 чалавек асабовага складу, 13 адзінак бронетэхнікі і 12 іншых машын.У Папаснай украінскімі падраздзяленнямі была арганізавана эшаланаваная абарона, і баі за гэты невялікі горад вяліся з лютага. Населены пункт падчас абвяшчэння ЛНР знаходзіўся на тэрыторыі зноў утворанай рэспублікі, але ў ліпені 2014 года быў захоплены арміяй Украіны.Папасная стратэгічна важная, бо яе можна назваць транспартным вузлом – праз яе ідуць дарогі ў бок Арцёмаўска, Чырвонаармейска, Лісічанска і Светладарска. Па дадзеных на 2021 год у горадзе пражывала каля 20 тысяч чалавек.Спецаперацыя ў ДанбасеАб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося 24 лютага, пасля прызнання РФ незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0a/1062583423_262:0:2991:2047_1920x0_80_0_0_1ca85bc7e3fc397c49ead4efa390b3d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лнр, спецаперацыя, данбас, расія, украіна, бяспека
лнр, спецаперацыя, данбас, расія, украіна, бяспека
Апалчэнцы і расійскія войскі выйшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР
14:52 10.05.2022 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Баі за населены пункт пачаліся яшчэ ў сакавіку, горад размешчаны ў заходняй частцы адміністрацыйнай тэрыторыі ЛНР, у 2021 годзе там пражывала каля 20 тысяч чалавек.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Падраздзяленні Луганскай Народнай Рэспублікі сумесна ўзброенымі сіламі РФ дайшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР, паведаміў у аўторак афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Паводле яго слоў, шлях да адміністрацыйнай мяжы рэспублікі быў адкрыты пасля поўнай зачысткі горада Папасная. У ходзе зачысткі ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні панеслі страты – каля 120 чалавек асабовага складу, 13 адзінак бронетэхнікі і 12 іншых машын.
У Папаснай украінскімі падраздзяленнямі была арганізавана эшаланаваная абарона, і баі за гэты невялікі горад вяліся з лютага. Населены пункт падчас абвяшчэння ЛНР знаходзіўся на тэрыторыі зноў утворанай рэспублікі, але ў ліпені 2014 года быў захоплены арміяй Украіны.
Папасная стратэгічна важная, бо яе можна назваць транспартным вузлом – праз яе ідуць дарогі ў бок Арцёмаўска, Чырвонаармейска, Лісічанска і Светладарска. Па дадзеных на 2021 год у горадзе пражывала каля 20 тысяч чалавек.
Аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося 24 лютага, пасля прызнання РФ незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Больш за 700 грамадзян Украіны
прыехалі ў Беларусь за выхадныяРасія не мае намеру
прымяняць ядзерную зброю падчас спецаперацыі - МЗС
Спачатку просяць адно, а потым адмаўляюцца:
МЗС РФ аб перамовах з Кіевам