Кадравы дзень: новыя назначэнні ў міністэрствах і кіраўніцтве раёнаў

Абнаўленне кадраў адбылося ў міністэрствах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у МАРГ і міністэрстве спорту.
Sputnik
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў на пасаду шэраг новых намеснікаў міністраў у некаторых ведамствах Беларусі.
Першым намеснікам міністра прамысловасці прэзідэнт прызначыў Аляксандра Агароднікава, які раней займаў пасаду намесніка міністра. Замест яго – Аляксей Казлоў, які да гэтага быў начальнікам навукова-тэхнічнага ўпраўлення міністэрства.
Пасада першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання дасталася Сяргею Федчанку (раней працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкама).
Кадравыя ратацыі адбыліся і ў МАРГ, тут новы намеснік міністра – Ніна Ельянава (раней – намеснік гендырэктара па развіцці "Мінскага Камароўскага рынку").
Пайшоў на павышэнне Алег Андрэйчы – цяпер ён будзе намеснікам міністра спорту і турызму пасля працы на пасадзе начальніка ўпраўлення спорту ў гэтым ведамстве.
Даючы наказ чыноўнікам на іх новых пасадах, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове ўсёй палітыкі павінна быць справядлівасць. І самае галоўнае – людзі, з імі трэба працаваць.
"Калі людзі да вас звяртаюцца, значыць, трэба рэагаваць на гэта", - звярнуў увагу беларускі лідар.
"Камусьці прама сказаць: "Гэтага мы рабіць не будзем, у цябе трое сыноў, ідзі свой плот рамантуй або пафарбуй сваю хату сам ці самі". Але калі прыходзіць чалавек, якому сапраўды патрэбна дапамога, яму трэба гэтую дапамогу аказваць", - дадаў Лукашэнка.

Ад раённых кадраў – больш самастойнасці

Адбыліся кадравыя змены і ў мясцовай вертыкалі:
пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні сацыяльнай сферы і ідэалогіі) зойме Вячаслаў Дурноў, які раней працаваў на пасадзе першага намесніка міністра спорту і турызму;
Генадзь Дэнгалёў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ). Да гэтага ён узначальваў Барысаўскі райвыканкам;
Міхаіл Грышкевіч больш не кіраўнік Кобрынскага райвыканкама, ён зараз узначальвае Пружанскі раён;
Аляксандр Пачко – з кіраўніка Луненецкага райвыканкама сышоў на аналагічную пасаду ў Кобрын;
новым старшынёй Лунінецкага райвыканкама стане Аляксандр Савіна. Раней ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні гэтага райвыканкама;
Мікалай Карповіч зараз будзе кіраваць у Барысаўскім райвыканкаме замест Старадарожскага;
Старадарожскі райвыканкам зараз узначаліць Дзмітрый Сасіновіч, які пяройдзе на гэтую пасаду з працы на пасадзе намесніка старшыні гэтага райвыканкама;
на пасаду старшыні Слуцкага райвыканкама ўзгоднены Уладзімір Гога, да гэтага часу – начальнік фінансавага ўпраўлення Слуцкага райвыканкама.
Назначаючы новых кіраўнікоў на месцах, прэзідэнт запатрабаваў ад іх большай самастойнасці.
"На жаль, я вялікай актыўнасці старшынь райвыканкамаў не бачу. Не ў тым плане, што ў тэлевізары не паказалі, недзе нешта не сказалі. Я якраз маю на ўвазе прыняцце рашэнняў у тым рэгіёне, у якім вы працуеце", - заявіў ён, словы прэзідэнта цытуе БелТА.
Акрамя таго, беларускі лідар звярнуў увагу на агідную работу сельскіх саветаў. Таксама новым кіраўнікам райвыканкамаў Лукашэнка раіў не баяцца ініцыятыўнасці ў прыняцці рашэнняў.
"Не глядзіце па баках. У вас ёсць участак, ён акрэслены строга межамі, дзейнічайце. Не чакайце, што вам хтосьці зверху нешта скажа. Я часта кажу: лепш прыняць рашэнне і памыліцца, чым наогул баяцца прымаць гэтыя рашэнні і не прымаць іх увогуле", - заявіў прэзідэнт, дадаўшы, што памылку пры гэтым трэба будзе неадкладна выправіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера
Былы дырэктар фабрыкі "Спартак" узначаліў "Белдзяржхарчпрам"
Сельскую гаспадарку Беларусі ўзначаліў новы міністр
У Беларусі новы міністр адукацыі – яму 37 гадоў
Лукашэнка аб губернатарах: павінны быць як крэмень