https://bel.sputnik.by/20211222/lukashenka-ab-gubernatarakh-pavnny-byts-yak-kremen-1058913044.html
Лукашэнка аб губернатарах: павінны быць як крэмень
Лукашэнка аб губернатарах: павінны быць як крэмень
Sputnik Беларусь
Гомельскі аблсавет у сераду зацвердзіў на пасадзе старшыні аблвыканкама Івана Крупко, паказаць яго актыву рэгіёна прыехаў асабіста прэзідэнт Беларусі. 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T13:19+0300
2021-12-22T13:19+0300
2021-12-22T14:12+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
губернатар
прэзідэнт
іван крупко
гомельская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/16/1058912084_0:40:1200:715_1920x0_80_0_0_5269eac53feaeee6061165c04d5605cc.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў у сераду новага старшыню Гомельскага абласнога камітэта Івана Крупко актыву рэгіёна.Паводле яго слоў, на Гомельшчыне трэба будзе правесці вялікую работу, каб яе не загубіць і аднавіць моц вобласці."Гэта цудоўны край, і лепшага кутка ў нас няма. Гэта асаблівы край Беларусі, і мы яго абавязкова захаваем", - адзначыў Лукашэнка.Беларускі лідар звярнуў увагу на працу праваахоўнікаў Гомельшчыны, якая "павінна ісці ў звязку з мясцовымі ўладамі і ў інтарэсах рэгіёна і краіны ў цэлым". Ён асабліва падкрэсліў, што следчыя органы, пракуратура, МУС, упраўленні КДБ павінны працаваць у Гомелі на рэгіён і на краіну ў цэлым."Я хачу, каб гэта пачулі людзі ў пагонах і вы гэта ўлічылі", - дадаў прэзідэнт, яго словы прывяла БелТА.Сітуацыя з захворваннемНамеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў таксама далажыў Лукашэнку аб эпідэмічнай сітуацыі ў вобласці. Ён адзначыў, што сітуацыя з захворваннем на COVID-19 нядрэнная, колькасць хворых каласальна ўпала і складае 23% да ўзроўню гэтай хвалі.Таксама актыўна ідзе вакцынацыя, больш за палову жыхароў Гомельшчыны ўжо атрымалі першы кампанент вакцыны ад каронавіруса.Прывалаў дадаў, што ў рэгіёне працягваюць мадэрнізаваць бальніцы і паліклінікі, а да верасня наступнага года збіраюцца дабудаваць бальніцу хуткай меддапамогі. На яе адкрыццё намеснік старшыні запрасіў Лукашэнку.Гомельшчыне патрэбна ўвага"Вобласцю сур'ёзна не займаюцца, а яна заслугоўвае большай увагі да сябе. У першую чаргу гэта датычыцца ўрада", - заявіў беларускі лідар.Ён адзначыў, што рэгіён пакуль не раскрыў свой патэнцыял пры ўсёй падтрымцы, якая яму аказваецца. Прэзідэнт незадаволены і адсутнасцю росту на працягу некалькіх гадоў валавога рэгіянальнага прадукта.Зазнаў гораГомельскай вобласці ў свой час больш за іншыя дасталася ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падкрэсліў прэзідэнт.Ён лічыць, што ўсе наступствы аварыі яшчэ не ліквідаваны, таму і адыходзіць ад гэтага пытання нельга. Таксама прэзідэнт выказаў жаданне наступнай вясной ці летам пабываць на чарнобыльскіх землях, у запаведніку. Ён збіраецца паглядзець і канчаткова зрабіць высновы, якім чынам там трэба будзе працаваць."І тыя землі, і Гомельшчына з таго часу змяніліся, вельмі шмат зроблена", - адзначыў беларускі лідар.Новае прызначэннеІван Крупко быў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ў панядзелак.Раней Іван Крупко ўзначальваў міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На пасаду кіраўніка Мінсельгасхарча ён быў прызначаны ў траўні 2020 года, да гэтага ён менш за год прапрацаваў у Мінскім райвыканкаме.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211221/gomelskuyu-voblasts-uznachal-byly-mnstr-selskay-gaspadark-1058874662.html
беларусь
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/16/1058912084_130:0:1083:715_1920x0_80_0_0_8541112b332ed927c101f1d06d5453c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, губернатар, прэзідэнт, іван крупко, гомельская вобласць
аляксандр лукашэнка, беларусь, губернатар, прэзідэнт, іван крупко, гомельская вобласць
Лукашэнка аб губернатарах: павінны быць як крэмень
13:19 22.12.2021 (абноўлена: 14:12 22.12.2021) Гомельскі аблсавет у сераду зацвердзіў на пасадзе старшыні аблвыканкама Івана Крупко, паказаць яго актыву рэгіёна прыехаў асабіста прэзідэнт Беларусі.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў у сераду новага старшыню Гомельскага абласнога камітэта Івана Крупко актыву рэгіёна.
"Без губернатараў, без выканкамаў не зможам кіраваць краінай. Гэта ключавая пасада ў нашай дзяржаве. Сем чалавек – яны павінны быць як крэмень", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, на Гомельшчыне трэба будзе правесці вялікую работу, каб яе не загубіць і аднавіць моц вобласці.
"Гэта цудоўны край, і лепшага кутка ў нас няма. Гэта асаблівы край Беларусі, і мы яго абавязкова захаваем", - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідар звярнуў увагу на працу праваахоўнікаў Гомельшчыны, якая "павінна ісці ў звязку з мясцовымі ўладамі і ў інтарэсах рэгіёна і краіны ў цэлым". Ён асабліва падкрэсліў, што следчыя органы, пракуратура, МУС, упраўленні КДБ павінны працаваць у Гомелі на рэгіён і на краіну ў цэлым.
"Я хачу, каб гэта пачулі людзі ў пагонах і вы гэта ўлічылі", - дадаў прэзідэнт, яго словы прывяла
БелТА.
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў таксама далажыў Лукашэнку аб эпідэмічнай сітуацыі ў вобласці. Ён адзначыў, што сітуацыя з захворваннем на COVID-19 нядрэнная, колькасць хворых каласальна ўпала і складае 23% да ўзроўню гэтай хвалі.
Таксама актыўна ідзе вакцынацыя, больш за палову жыхароў Гомельшчыны ўжо атрымалі першы кампанент вакцыны ад каронавіруса.
Прывалаў дадаў, што ў рэгіёне працягваюць мадэрнізаваць бальніцы і паліклінікі, а да верасня наступнага года збіраюцца дабудаваць бальніцу хуткай меддапамогі. На яе адкрыццё намеснік старшыні запрасіў Лукашэнку.
Гомельшчыне патрэбна ўвага
"Вобласцю сур'ёзна не займаюцца, а яна заслугоўвае большай увагі да сябе. У першую чаргу гэта датычыцца ўрада", - заявіў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што рэгіён пакуль не раскрыў свой патэнцыял пры ўсёй падтрымцы, якая яму аказваецца. Прэзідэнт незадаволены і адсутнасцю росту на працягу некалькіх гадоў валавога рэгіянальнага прадукта.
"Нам жыццёва важна ствараць новыя канкурэнтаздольныя прадпрыемствы і новыя працоўныя месцы. – Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў эканоміку рэгіёна таксама невысокі – 16%, пры тым што ў сярэднім па краіне ў нас 27%", - звярнуў увагу Лукашэнка.
Гомельскай вобласці ў свой час больш за іншыя дасталася ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падкрэсліў прэзідэнт.
"Тады, на заранку майго прэзідэнцтва, я зазнаў гэтага гора, перажыў разам з вамі часы бесперспектыўнасці і безнадзейнасці", - успомніў Лукашэнка.
Ён лічыць, што ўсе наступствы аварыі яшчэ не ліквідаваны, таму і адыходзіць ад гэтага пытання нельга. Таксама прэзідэнт выказаў жаданне наступнай вясной ці летам пабываць на чарнобыльскіх землях, у запаведніку. Ён збіраецца паглядзець і канчаткова зрабіць высновы, якім чынам там трэба будзе працаваць.
"І тыя землі, і Гомельшчына з таго часу змяніліся, вельмі шмат зроблена", - адзначыў беларускі лідар.
Іван Крупко быў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ў панядзелак.
Раней Іван Крупко ўзначальваў міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На пасаду кіраўніка Мінсельгасхарча ён быў прызначаны ў траўні 2020 года, да гэтага ён менш за год прапрацаваў у Мінскім райвыканкаме.
Прэзідэнт
прызначыў новых памочнікаў па Мінскай і Гомельскай абласцях