МІНСК, 16 мая – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб дасягненні дамоўленасці з ваеннымі Украіны аб тым, каб вывезці параненых з камбіната "Азоўсталь" у Марыупалі.
"Шаснаццатага мая ў выніку перагавораў з заблакіраванымі на тэрыторыі металургічнага камбіната "Азоўсталь" у Марыупалі прадстаўнікамі ўкраінскіх вайскоўцаў дасягнута дамоўленасць аб вывазе параненых", - сказалі журналістам у расійскім абаронным ведамстве ў панядзелак.
Там адзначылі, што зараз у раёне "Азоўсталі" аб’яўлены рэжым цішыні і адкрыты гуманітарны калідор. Па гэтым калідоры ўкраінскія вайскоўцы адпраўляюцца ў Новаазоўск ДНР. Там ім акажуць усю неабходную медыцынскую дапамогу, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Роўна месяц таму, 16 красавіка, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што ад украінскай арміі, замежных наёмнікаў і неанацыстаў з палка "Азоў" (супраць баевікоў якога ў Расіі ўзбуджана крымінальная справа) зачышчаны ўвесь Марыупаль. Рэшткі ўкраінскай групоўкі заблакіраваны на металургічным камбінаце "Азоўсталь".
Замежныя інструктары
Раней шэраг СМІ распаўсюдзіў інфармацыю аб нібыта заблакіраваных на тэрыторыі "Азаўсталі" замежных інструктарах і разведчыках.
На гэта прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў сказаў журналістам, што не можа меркаваць аб тым, наколькі гэта праўда, і пераадрасаваў пытанне вайскоўцам.
"Я не магу неяк меркаваць, наколькі адпавядаюць рэчаіснасці гэтыя паведамленні СМІ. Думаю, што гэта цалкам і поўнасцю ўсё ж прэрагатыва нашых вайскоўцаў, якія займаюцца гэтым пытаннем", – сказаў Пяскоў.
Спецаперацыя ў Данбасе
Аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося 24 лютага, пасля прызнання РФ незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Перамовы з Украінай фактычна прыпыніліся – Пуцін
Пасол РФ у ЗША: капітуляцыі Масквы ва Украіне не будзе
План выхаду на мяжу Расіі знайшлі на базе "Азова"
Расія не адмаўляецца ад асабістай сустрэчы Пуціна з Зяленскім – Пяскоў
Пяскоў расказаў, хто будзе вырашаць лёс Херсонскай вобласці