Супраць Беларусі і Расіі вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка

Цяпер заходнія краіны праводзяць маштабныя ваенныя вучэнні пад эгідай НАТА каля межаў Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы і АДКБ – стабілізуючы фактар, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце АДКБ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сустрэча праходзіць у няпросты час – перадзелу свету. Аднапалярная сістэма ўстройства свету сыходзіць у мінулае. Але Захад вядзе бязлітасную барацьбу.
Супраць Беларусі і Расіі ідзе поўнамаштабная гібрыдная вайна. У НАТА зацягваюць Фінляндыю і Швецыю
"На гэтым фоне кантрасна выглядае сапраўды міралюбівая АДКБ", - лічыць Лукашэнка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што зараз ідуць вучэнні альянсу "Абаронца Еўропы - 2022", у якім удзельнічаюць 19 краін. На польскай тэрыторыі пад маркай міграцыйнага крызісу, размясцілі дадаткова 15 тысяч вайскоўцаў, у асноўным амерыканцаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы і АДКБ – стабілізуючы фактар.
"Калі б гэтага не было, баюся, што гарачая вайна была б ужо і на тэрыторыі Беларусі", - упэўнены Лукашэнка.
Паводле яго інфармацыі, у рэгіён дадаткова для ўзмацнення ўсходняга фланга НАТА прыбылі 10 тысяч вайскоўцаў. Калі раней у рэгіёне размяшчалася каля 3,5 тысячы вайскоўцаў для гэтых мэт, то зараз гэтая лічба ўзрасла да 40 тысяч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Саміт АДКБ у Маскве – відэа
У Крамлі прааналізуюць наступствы ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
У Эстоніі 16 мая пачнуцца вучэнні з удзелам вайскоўцаў краін НАТА
Колькасць замежных ваенных у Польшчы і Балтыі вырасла ўдвая – Савет бяспекі
Лукашэнка: у Беларусі ўжо ёсць "Искандеры" і С-400