Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй

Паўночнаатлантычны альянс парушыў свае абавязацельствы і спрабуе ўмацаваць уласную бяспеку за кошт іншых дзяржаў.
Sputnik
МІНСК, 17 міая – Sputnik. Украіна нікому не патрэбна, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на марафоне "Новые горизонты" таварыства "Знание".
"Украіна – гэта расходны матэрыял у гібрыднай татальнай вайне з Расійскай Федэрацыяй. Цяпер гэта не выклікае ні ў каго ніякіх сумненняў. Гэта аб’яўлена публічна", - адзначыў расійскі міністр.
Пры гэтым ён нагадаў, што кіраўнік еўрапейскай палітыкі Жозэп Барэль гаварыў аб тым, што перамога павінна быць дасягнута на полі бою. Заходнія палітыкі таксама гавораць аб тым, што Расія павінна пацярпець паражэнне.

"Гэта значыць вайна імі аб’яўлена, і зусім не паміж Украінай і Расіяй, а паміж Захадам і Расіяй. А Украіна ўжо стала… ведаеце, ёсць ужо ходкі выраз, што "Захад гатоў ваяваць да апошняга ўкраінца" – вельмі трапна", – падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

На думку расійскага міністра, калегі з НАТА пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў ужо падмялі пад сябе ўвесь Захад. Падобным чынам было груба парушана абавязацельства не ўмацоўваць уласную бяспеку за кошт іншых.
Сяргей Лаўроў асабліва адзначыў, што "вынікам такой лініі Захаду стала нястрымнае пашырэнне Паўночна-Атлантычнага альянсу на Усход".

Перамовы з Кіевам хочуць зацягнуць

Кіраўнік МЗС Расіі таксама расказаў, што цяпер украінскі бок не атрымаў ад Захаду запэўненняў у тым, што Кіеву гатовы прадаставіць гарантыі бяспекі.
Пры гэтым паступае інфармацыя аб тым, што ўкраінскія перагаворшчыкі знаходзяцца ў якасці кіраваных, чый манеўр вызначаюць у ЗША і Вялікабрытаніі, адзначыў Сяргей Лаўроў.
"Яны хочуць канфлікт зацягнуць, чым даўжэй, тым, як ім здаецца, большыя страты яны нанясуць расійскім ваеннаслужачым, самой Расійскай Федэрацыі – змучыць, стаміць і іншае", - сказаў расійскі міністр.
Пасля чаго дадаў, што не адчувае надзей у сувязі з магчымым пераводам перагавораў на ўзровень Вашынгтона ці Лондана, таму што гэта нічога не зменіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Перамовы з Украінай фактычна прыпыніліся – Пуцін
Пасол РФ у ЗША: капітуляцыі Масквы ва Украіне не будзе
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію
Расія не адмаўляецца ад асабістай сустрэчы Пуціна з Зяленскім – Пяскоў
Расія не хоча вайны ў Еўропе – Лаўроў