Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

УС РФ ужылі ва Украіне ўзвод баявых машын падтрымкі танкаў "Терминатор"

БМПТ "Терминатор" ужо раней прымяняліся ў баявых дзеяннях у рамках антытэрарыстычнай аперацыі групоўкі войск РФ у Сірыі.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі прымянілі ў баявых дзеяннях на Украіне ўзвод баявых машын падтрымкі танкаў (БМПТ) "Терминатор", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
"Сумесна з танкавымі ўзводамі БМПТ удзельнічаюць у агнявым паражэнні ўкраінскіх пазіцый, бранетэхнікі, разлікаў супрацьтанкавых ракетных комплексаў", - распавёў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго слоў, удзел гэтых машын у спецаперацыі дасць магчымасць канчаткова вызначыцца з тактыкай іх прымянення і іх месцам у бранятанкавых групах. Суразмоўца агенцтва таксама адзначыў, што з вопыту баявых дзеянняў на Украіне бачна, што такія машыны неабходны ў танкавых падраздзяленнях, каб павысіць іх баявую ўстойлівасць.
БПМТ ужо раней былі скарыстаны ў баявых дзеяннях падчас антытэрарыстычнай аперацыі групоўкі войск РФ у Сірыі.
"Терминаторы" былі прыняты ў Расіі на ўзбраенне ў 2018 годзе. Комплекс узбраенняў БМПТ складаецца з двух 30-міліметровых гармат 2А42, чатырох пускавых установак кіраваных ракет 9М120-1 тыпу "Атака" з лазернай сістэмай навядзення, двух гранатамётаў АГС-17 і 7,62-міліметровага мадэрнізаванага танкавага кулямёта Калашнікава.
Дакладная колькасць наяўных у арміі РФ БМПТ невядома. Па дадзеных адкрытых крыніц, усяго расійскай арміі было перададзена 10 такіх машын.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Апублікавана відэа здачы ў палон баевікоў з "Азоўсталі"
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію
Як рамантуюць пашкоджаныя ў баі танкі – відэа
Расійскія пагранічнікі спынілі абстрэл сяла ў Курскай вобласці
Папасная перайшла пад кантроль сіл ЛНР і расійскіх вайскоўцаў – фота