Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія пагранічнікі спынілі абстрэл сяла ў Курскай вобласці

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачыя пагранічнай службы ФСБ РФ
Ваеннаслужачыя пагранічнай службы ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2022
Падпісацца
Расійскія пагранічнікі ў аўторак раніцай падавілі сустрэчным агнём абстрэл сяла ў Курскай вобласці, але пацярпела маёмасць вяскоўцаў.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Каля пяці раніцы ў аўторак з украінскага боку было абстраляна з буйнакалібернага ўзбраення сяло Аляксееўка Глушкоўскага раёна Расіі, пра гэта паведамляе губернатар Курскай вобласці Раман Старавойтаў у сваім Telegram-канале.
Кіраўнік рэгіёна піша, што расійскія пагранчінікі адкрылі агонь у адказ, і стральба з украінскага боку хутка спынілася. Тым не менш, паводле паведамлення губернатара, падчас абстрэлу пашкоджана маёмасць жыхароў вёскі.
"Пашкоджанні атрымалі тры прыватныя дамы, прыпаркаваны аўтамабіль каля аднаго з іх, а таксама будынак школы", - пазначана ў паведамленні.
Цяпер з наступствамі абстрэлу на месцы разбіраюцца спецыялісты. У апошні час такія абстрэлы ў прымежных з Украінай абласцях не рэдкасць. Раман Старавойт паведаміў аб тым, што жыхары вёскі, якія пацярпелі ад абстрэлу, не застануцца без дапамогі.
Спецаперацыю па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны Расія вядзе з 24 лютага гэтага года, выпадкі абстрэлаў жылых дамоў і нафтабаз у расійскім прыграніччы УСУ пачасціліся ў красавіку. У многіх прыгранічных раёнах у сувязі з такімі абстрэламі і дыверсіямі аб’яўлены павышаны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.
15 красавіка, пасля вялікай колькасці абстрэлаў украінскімі ваеннымі грамадзянскіх аб’ектаў у прыгранічных абласцях Расіі, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Ігар Канашэнкаў аб’явіў аб тым, што ў адказ на такія абстрэлы Расія павялічыць "колькасць і маштабы ракетных удараў па аб’ектах у Кіеве".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію
Параненых украінскіх вайскоўцаў з "Азоўсталі" вывязуць на лячэнне ў ДНР – Мінабароны РФ
План выхаду на мяжу Расіі знайшлі на базе "Азова"
Сродкі СПА РФ працягваюць знішчаць украінскія беспілотнікі
Апалчэнцы і расійскія войскі выйшлі да адміністрацыйнай мяжы ЛНР
Стужка навiн
0