МІНСК, 18 мая – Sputnik. Шэраг краін "калектыўнага Захаду" працягвае пастаўкі зброі ва Украіну, каб зацягнуць канфлікт, аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава.
Дыпламат падкрэсліла, што ўзбраенні завозяцца ў зону баявых дзеянняў на буйныя сумы, і гэта не адзінкавыя пастаўкі, а масавыя.
Захарава адзначыла, што кошт зброі, якая перадаецца Украіне, сувымерная з сумамі, якія закладваюць у бюджэт на год на ўтрыманне сваёй арміі буйныя дзяржавы.
"Мы разглядаем гэта як прамую падтрымку неанацыстаў у імкненні максімальна зацягнуць баявыя дзеянні", - выказала меркаванне прадстаўнік МЗС.
Пракаменціравала расійскі дыпламат падчас брыфінгу і выкарыстанне зброі ўкраінскім бокам, напрыклад, расказала аб абстрэле жылых кварталаў у Херсоне.
"16 мая ўкраінскія нацыяналісты з РСЗА "Смерч" нанеслі ўдар па жылых кварталах Херсона. Падраздзяленняў расійскіх войск у Херсоне няма, пра што ўкраінскаму боку добра вядома, значыць, удар наўмысна наносілі па мірным насельніцтве ў адплату за падтрымку дзеянняў Расіі", - адзначыла яна.
Прадстаўнік МЗС нагадала і аб тым, што ўкраінскае войска працягвае размяшчаць склады з боепрыпасамі і агнявыя кропкі ў жылых дамах. Захарава дадала, што УСУ разгарнулі СПА нават на Адэскай кінастудыі.
"Людзей выганяюць з кватэр, каб размясціць там агнявыя пазіцыі, заганяюць у падвалы будынкаў, дзе размяшчаюцца баевікі і склады са зброяй" - падкрэсліла дыпламат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй
Апублікавана відэа здачы ў палон баевікоў з "Азоўсталі"
Нацысцкія злачынцы павінны паўстаць перад судом – Валодзін
СК РФ вывучыць дакументы аб планах Кіева напасці на ДНР і Расію
Пасол РФ у ЗША: капітуляцыі Масквы ва Украіне не будзе