МІНСК, 19 мая – Sputnik. ААН заклікала забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў, заявіў генеральны сакратар арганізацыі Антоніу Гутэрыш.
Раней ён таксама папрасіў расійскія ўлады не перашкаджаць выхаду грузаў збожжа з украінскіх чарнаморскіх партоў, у адказ на што паабяцаў сваё садзейнічанне змякчэнню санкцыйных абмежаванняў супраць удабрэнняў беларускай і расійскай вытворчасці.
Турэцкі бок таксама заявіў аб сваёй гатоўнасці паўдзельнічаць у гэтых дамоўленасцях. Стамбул нават гатовы ўзяць на сябе задачу па пошуку і нейтралізацыі марскіх мін і кіраванню судамі.
Гутэрыш на адной з міністэрскіх сустрэч па харчовай бяспецы заявіў, што эфектыўнае вырашэнне харчовага крызісу нерэальна "без рэінтэграцыі ў сусветныя рынкі ўкраінскай вытворчасці прадуктаў харчавання, а таксама ўдабрэнняў, што вырабляюцца Расіяй і Беларуссю". Сама сустрэча была арганізавана ЗША.
Таксама генеральны сакратар арганізацыі пацвердзіў правядзенне перагавораў па гэтым пытанні з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.
Што з украінскім збожжам?
Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаменціраваў ідэю змякчыць санкцыі на экспарт удабрэнняў за праход суднаў са збожжам з Украіны. Ён нагадаў, што суднаходства там небяспечнае з-за таго, што парты замініраваны.
Пяскоў пацвердзіў, што кіраўніцтва краіны ўжо абмяркоўвала з ААН гэтае пытанне, як і абмежаванні супраць пастаўшчыкоў удабрэнняў.
Расійская спецаперацыя
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
Пасля пачатку спецаперацыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі былі ўведзены санкцыі, пад якія трапілі ў тым ліку вытворцы ўдабрэнняў, што вельмі негатыўна адбілася на сусветным рынку гэтай сыравіны і, як вынік, прадуктаў харчавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь адданая мэтам ААН
Генеральны сакратар ААН папрасіў Пуціна і Зяленскага прыняць яго ў сталіцах РФ і Украіны
Без пасрэднікаў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўдабрэнні ў Бразілію
Генеральны сакратар ААН схільны да ціску Захаду па сітуацыі на ўсходзе Украіны – Лаўроў
Мядзведзеў распавёў, чым абернуцца для свету антырасійскія санкцыі