МІНСК, 19 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заходнія санкцыі стануць стымулам для развіцця Беларусі і Расіі, у бліжэйшы час прэзідэнты дзвюх краін зноў сустрэнуцца і абмяркуюць заходнія санкцыі і кааперацыю.
"На працягу найбліжэйшых дзён мы будзем абмяркоўваць гэтыя санкцыі з прэзідэнтам Пуціным", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія справяцца з наступствамі заходніх санкцый.
"Выйдзем мы з гэтых санкцый і атрымаем салідны эфект", - сказаў Лукашэнка.
Звяртаючыся да губернатара Ніжагародскай вобласці, Лукашэнка адзначыў: "Мы дасягнулі 700 мільёнаў долараў тавараабароту, (...) у нас прыстойны рост тавараабароту, мы блізкі да таго залатога мільярда, пра які мы некалі марылі".
"Думаю, мы дасягнём гэтага ўзроўню, тым больш што ў нас ёсць імкненне да павелічэння тавараабароту і рэзервы. І самы галоўны рэзерв - гэта санкцыі, як ні дзіўна", - сказаў Лукашэнка.
"Кажуць "санкцыі, санкцыі"… А я ўсё больш задумваюся над тым, што Захад, таго не разумеючы, падштурхнуў нас да інтэнсіўнага развіцця – Расію і Беларусь. Калі нехта да нас гатоў у гэтым плане далучыцца, то яны атрымаюць сур’ёзны эфект ", - сказаў Лукашэнка.
Гаворачы аб пераадоленні наступстваў заходніх санкцый, якія ўведзены як адносна Беларусі, так і адносна РФ, Лукашэнка адзначыў, што "трэба час, каб разгарнуцца".
"Мы вельмі сур'ёзна размаўлялі з прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна, днямі мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках і будзем абмяркоўваць", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што на будучай сустрэчы з Пуціным будуць абмяркоўвацца пытанні кааперацыі і імпартазамяшчэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
Варонежская вобласць разлічвае на узаемныя з Беларуссю інвестыцыі
Ва ўмовах санкцый: Калінінград вырашае пытанне пастаўкі беларускіх тавараў
Лукашэнка адзначыў гуманітарную важнасць візіту губернатара Санкт-Пецярбурга
Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Тывы з Шагаа і пажадаў шчасця і дабрабыту