https://bel.sputnik.by/20220512/khabarask-kray--vazhny-gandlvy-partnr-belarus--galochanka-1062654120.html
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
Узаемны гандаль паміж расійскім рэгіёнам і рэспублікай у першым квартале бягучага года вырас амаль у тры разы. 12.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-12T17:47+0300
2022-05-12T17:47+0300
2022-05-12T18:47+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
раман галоўчанка
прэм'ер
хабараўскі край
эканоміка
партнёрства
беларусь
гандаль
саюзная дзяржава
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062653918_0:0:3136:1765_1920x0_80_0_0_5347189c61115e61226be4898dc6e2f8.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Праца з рэгіёнамі Расіі з’яўляецца стрыжнёвым элементам знешняй палітыкі Беларусі, заявіў прэм’ер рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю Міхаілам Дзягцяровым, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што ва ўмовах узмацнення знешняга ціску на Расію і Беларусь ідзе ўзмоцненая кааперацыя і інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы.Беларускія карані"Гэта важны элемент супрацьстаяння гэтаму негатыўнаму ціску", - выказаў меркаванне прэм’ер-міністр.У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў Хабараўскім краі пражывае шмат беларусаў і там вялікая дыяспара, якая налічвае больш за 100-гадовую гісторыю.Раман Галоўчанка ў гутарцы з Міхаілам Дзягцяровым адзначыў, што вывучыў карту расійскага рэгіёна і з задавальненнем для сябе знайшоў там шмат тапонімаў, якія ёсць і ў Беларусі."Відавочна, што гэта вёскі, заснаваныя беларускімі перасяленцамі, якія знайшлі ў вас другую радзіму", - сказаў ён.Гандаль ідзе ў ростПры гэтым беларускі прэм’ер падкрэсліў, што ў 2021 годзе тавараабарот вырас больш як у два разы. Такую ж дынаміку прыросту ўзаемны гандаль дэманструе ў першым квартале бягучага года.У 2021 годзе тавараабарот дасягнуў лічбы ў 18,1 мільёна долараў. За студзень-люты 2022 года ён склаў 4,7 мільёна долараў, павялічыўшыся ў 2,9 раза ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.Рэгіянальная цікавасцьУ сваю чаргу Міхаіл Дзягцяроў адзначыў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін арыентуе кіраўнікоў рэгіёнаў на шчыльную інтэграцыйную работу з Беларуссю."Мы цікавімся работай машынабудаўнічага комплексу. У першую чаргу гэта прадукцыя МАЗ, БелАЗ", - сказаў губернатар Хабараўскага краю.Паводле яго слоў, у складзе дэлегацыі, якая прыбыла ў Беларусь, ёсць і бізнес-місія, якая прывезла з сабой заяўкі на прадукцыю машынабудаўнічых заводаў.У сваю чаргу Хабараўскі край зацікаўлены ў тым, каб пастаўляць у Беларусь сучасныя самалёты – новыя Sukhoi SuperJet, паведаміў Міхаіл Дзягцяроў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
хабараўскі край
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062653918_211:0:2940:2047_1920x0_80_0_0_4503cb48e9778eb5617e6cd6b0304e37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
раман галоўчанка, прэм'ер, хабараўскі край, эканоміка, партнёрства, беларусь, гандаль, саюзная дзяржава
раман галоўчанка, прэм'ер, хабараўскі край, эканоміка, партнёрства, беларусь, гандаль, саюзная дзяржава
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
17:47 12.05.2022 (абноўлена: 18:47 12.05.2022) Узаемны гандаль паміж расійскім рэгіёнам і рэспублікай у першым квартале бягучага года вырас амаль у тры разы.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Праца з рэгіёнамі Расіі з’яўляецца стрыжнёвым элементам знешняй палітыкі Беларусі, заявіў прэм’ер рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю Міхаілам Дзягцяровым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што ва ўмовах узмацнення знешняга ціску на Расію і Беларусь ідзе ўзмоцненая кааперацыя і інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Беларускія карані
"Гэта важны элемент супрацьстаяння гэтаму негатыўнаму ціску", - выказаў меркаванне прэм’ер-міністр.
У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў Хабараўскім краі пражывае шмат беларусаў і там вялікая дыяспара, якая налічвае больш за 100-гадовую гісторыю.
Раман Галоўчанка ў гутарцы з Міхаілам Дзягцяровым адзначыў, што вывучыў карту расійскага рэгіёна і з задавальненнем для сябе знайшоў там шмат тапонімаў, якія ёсць і ў Беларусі.
"Відавочна, што гэта вёскі, заснаваныя беларускімі перасяленцамі, якія знайшлі ў вас другую радзіму", - сказаў ён.
Гандаль ідзе ў рост
"Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць Хабараўскі край – гэта важны гандлёвы партнёр для Беларусі. Узаемны гандаль дэманструе станоўчую дынаміку", - канстатаваў Раман Галоўчанка.
Пры гэтым беларускі прэм’ер падкрэсліў, што ў 2021 годзе тавараабарот вырас больш як у два разы. Такую ж дынаміку прыросту ўзаемны гандаль дэманструе ў першым квартале бягучага года.
У 2021 годзе тавараабарот дасягнуў лічбы ў 18,1 мільёна долараў. За студзень-люты 2022 года ён склаў 4,7 мільёна долараў, павялічыўшыся ў 2,9 раза ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Рэгіянальная цікавасць
У сваю чаргу Міхаіл Дзягцяроў адзначыў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін арыентуе кіраўнікоў рэгіёнаў на шчыльную інтэграцыйную работу з Беларуссю.
"Мы цікавімся работай машынабудаўнічага комплексу. У першую чаргу гэта прадукцыя МАЗ, БелАЗ", - сказаў губернатар Хабараўскага краю.
Паводле яго слоў, у складзе дэлегацыі, якая прыбыла ў Беларусь, ёсць і бізнес-місія, якая прывезла з сабой заяўкі на прадукцыю машынабудаўнічых заводаў.
У сваю чаргу Хабараўскі край зацікаўлены ў тым, каб пастаўляць у Беларусь сучасныя самалёты – новыя Sukhoi SuperJet, паведаміў Міхаіл Дзягцяроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка
павіншаваў кіраўніка Тывы з Шагаа і пажадаў шчасця і дабрабыту