МІНСК, 21 мая – Sputnik. Амерыканскі лідар Джо Байдэн па выніках перагавораў з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлем паведаміў, што гатоў правесці сустрэчу кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.
Байдэн прыехаў у Паўднёвую Карэю напярэдадні на свой першы саміт з новым прэзідэнтам гэтай краіны.
Паўднёвая Карэя стала першым прыпынкам у азіяцкім туры прэзідэнта ЗША, які адбываецца з 20 па 24 мая і ўключае ў тым ліку Японію.
"Ці гатоў я сустрэцца з лідарам Паўночнай Карэі, будзе залежаць ад таго, ці шчыры ён і наколькі ён сур’ёзны", - сказаў Байдэн.
Прэзідэнты ЗША і Паўднёвай Карэі па выніках перагавораў заклікалі КНДР зноў вярнуцца да дыялогу, а таксама сапраўднай дэнуклеарызацыі. Пры гэтым Юн Сок Ёль адзначыў, што "дзверы для дыялогу адчынены".
З пачатку бягучага года Пхеньян правёў 16 выпрабаванняў узбраенняў, у тым ліку пускі міжкантынентальных балістычных ракет, балістычнай ракеты для падводных лодак, сістэм для касмічнага спадарожніка і новай тактычнай сістэмы для ядзернай зброі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Канфрантацыя або дыялог: Кім Чэн Ын выказаўся пра адносіны з ЗША
Сястра Кім Чэн Ына патлумачыла, як дасягнуць міру на Карэйскім паўвостраве
Брытанскі МЗС назваў выпрабаванне КНДР новай бомбы "правакацыяй"