МІНСК, 20 мая – Sputnik. Новыя філіялы расійскіх ВНУ могуць з’явіцца ў Беларусі, заявіў напярэдадні пасол РФ у рэспубліцы Барыс Грызлоў.
Паводле яго слоў, сёння абедзве краіны больш цесна супрацоўнічаюць у тым ліку ў адукацыйнай і навуковай галінах. І тых двух філіялаў расійскіх ВНУ, якія знаходзяцца ў Мінску, мяркуе дыпламат, недастаткова.
"Мы павінны гэтыя пытанні абмяркоўваць з двух бакоў. У якіх кадрах ёсць патрэбнасць, і якія расійскія ВНУ тут маглі б адкрыць філіялы. Жаданне ў расійскіх універсітэтаў такое ёсць", - падкрэсліў ён.
Дзеючыя філіялы
На дадзены момант у Мінску ёсць два філіялы расійскіх ВНУ – РДСУ і РЭУ імя Пляханава. У сацыяльным універсітэце рыхтуюць юрыстаў, менеджэраў, спецыялістаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, псіхолагаў і нават канфліктолагаў.
У "Пляханаўцы" некалькі напрамкаў: эканоміка, менеджмент, гандлёвая справа, таваразнаўства, тэхналогіі і арганізацыя грамадскага харчавання, юрыспрудэнцыя, сацыялогія і інфарматыка.
З 2021 года філіялы акрамя платных адкрылі па 50 бюджэтных месцаў для беларускіх абітурыентаў.
Акрамя філіялаў, у Магілёве працуе Беларуска-расійскі ўніверсітэт, дзе студэнты з дзвюх краін могуць атрымаць падвойны дыплом – беларускага і расійскага ўзору. Рыхтуюць там машынабудаўнікоў, электратэхнікаў, інжынераў і эканамістаў.
У Расіі прадстаўніцтваў беларускіх ВНУ пакуль няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
ЕС прыпыніў супрацоўніцтва з Беларуссю і РФ у адукацыі – чым адкажуць краіны
ЦТ-2022: якім абітурыентам не трэба здаваць тэсціраванне
Беларускія ВНУ пачнуць прымаць дакументы на паступленне з 18 ліпеня
Уступная кампанія ў ВНУ Расіі: што трэба ведаць беларусам аб квотах