ЦТ-2022: якім абітурыентам не трэба здаваць тэсціраванне

© Sputnik / Виктор ДрачевУдзельнікі ЦТ
Удзельнікі ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022
Падпісацца
У Беларусі 14 чэрвеня стартуе галоўны ўступны іспыт ў ВНУ – цэнтралізаванае тэсціраванне. У гэтым годзе яго здадуць больш за 60 тысяч чалавек.
Пакуль будучыя абітурыенты рыхтуюцца да здачы выпускных экзаменаў у школах і вырашаюць тэсты да ЦТ-2022, Sputnik вырашыў нагадаць, каму і зусім не трэба здаваць тэсціраванне для паступлення.

Ільготнікі

Права не здаваць ЦТ пры паступленні ў ВНУ на асобныя спецыяльнасці маюць медалісты – тыя, хто скончыў школы з залатым (усе "дзесяткі" ў атэстаце, акрамя фізкультуры, за 10-ы і 11-ы класы) альбо сярэбраным медалём (усе адзнакі не ніжэйшыя) "дзевяць" у атэстаце).
Выпускнікі аграрных, педагагічных, а з гэтага года і спартыўна-педагагічных класаў могуць паступаць у ВНУ без ЦТ і без уступных экзаменаў (праходзяць толькі вусныя гутаркі). Пры гэтым ёсць некалькі важных патрабаванняў:
адзнакі ў атэстаце па профільных прадметах павінны быць не ніжэйшыя за 8 балаў,
па астатніх – не менш за 7 балаў.
Паступіць без ЦТ і іншых уступных экзаменаў у ВНУ таксама могуць:
выпускнікі каледжаў, якія паступаюць на скарочаны тэрмін у ВНУ (здаць трэба толькі ўнутраныя экзамены па навучальных праграмах ССНУ),
тыя, хто паступае на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (па жаданні можна выбраць варыянт паступлення: або па выніках ЦТ, або па ўнутраных выпрабаваннях),
тыя, хто паступае ў мінскія філіялы расійскіх ВНУ – РДСУ і РЭУ імя Пляханава (замест ЦТ – вусныя або пісьмовыя экзамены па профільных прадметах спецыяльнасці),
замежнікі і асобы без грамадзянства, якія паступаюць у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дагаворамі міжведамаснага характару,
беларускія абітурыенты, якія збіраюцца вучыцца за мяжой (у Расіі можна паступаць па АДЭ, а з 2021 года і па ЦТ),
тыя, хто паступае ў беларускія каледжы і ліцэі, якія прапануюць адукацыйныя праграмы на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (11 класаў).

Алімпіяднікі

Пераможцы міжнародных або рэспубліканскіх алімпіядах па вучэбных прадметах, якія прайшлі ў год прыёму, могуць паступіць без здачы тэсціравання на асобныя спецыяльнасці.
З 2023 года ў беларускія ВНУ вернуцца ўніверсітэцкія алімпіяды. Прадугледжваецца, што паступаць па іх будуць не больш як 10-15% абітурыентаў ад кантрольных лічбаў прыёму. Пры гэтым здаваць ЦТ не трэба.
Без экзаменаў паступіць у ВНУ могуць яшчэ і тыя, хто мае пэўныя спартыўныя дасягненні – пераможцы, прызёры або проста ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў або Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, першынстваў свету і Еўропы, міжнародных кубкавых спаборніцтваў. Прапусцяць, праўда, толькі з такімі льготамі на "фізкультурныя" спецыяльнасці. Акрамя таго, без экзаменаў могуць паступіць:
людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,
абітурыенты з парушэннямі зроку, слыху, функцыямі апорна-рухальнага апарату.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускія ВНУ пачнуць прымаць дакументы на паступленне з 18 ліпеня
Мінадукацыі расказала, калі можна даведацца аб прахадных балах ў ВНУ
РІКВ расказаў аб змяненнях у ЦТ-2022
Больш ільгот і без экзамену ў ВНУ: што новага ў гэтай уступнай кампаніі
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
Стужка навiн
0