МІНСК, 23 мая – Sputnik. Парушэнні заканадаўства аб бяспецы падчас аднаго з квэстаў выявіла падчас праверкі пракуратура Савецкага раёна сталіцы, пра гэта распавялі ў прэс-службе Генпракуратуры.
Як аказалася, арандатар памяшкання, дзе праводзіліся забаўляльныя мерапрыемствы, не забяспечыў неабходныя для бяспекі ўмовы. У выніку падчас аднаго з квэстаў пацярпела дзяўчына. Яна стукнулася аб металічную планку, прымацаваную ў дзвярным праёме, і атрымала сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні.
Пракуратура раёна запатрабавала неадкладна ўхіліць парушэнні і забяспечыць належную бяспеку для ўдзельнікаў квэстаў. У ведамстве таксама паведамілі, што ўсе парушэнні былі ліквідаваны арандатарам памяшкання, праходжанне гэтага квэста цяпер стала для аматараў гэтага віду забаў бяспечным.
"Дзіцячыя клопаты" Генпракуратуры
Раней нагляднае ведамства даручыла праверыць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі бяспеку атракцыёнаў і гульнявога надзіманага абсталявання, стан дзіцячых гульнявых пляцовак і паркаў забаў. Таксама пракуроры ацэняць, як арганізавана работа аздараўленчых лагераў і як яны гатовы да летняга сезона.
Правераць і наколькі яны ўкамплектаваны падрыхтаванымі кадрамі, а таксама якія там умовы для пражывання адпачываючых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Наколькі ў Беларусі бяспечны атракцыёны, праверыць Генпракуратура
Сезон адкрыты: у парках пачынаюць працу атракцыёны
Атракцыёны ў парках Мінска будуць працаваць да канца верасня