Наколькі ў Беларусі бяспечны атракцыёны, праверыць Генпракуратура

© Pixabay / skeezeАтракцыён, архіўнае фота
Атракцыён, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 13.05.2022
Падпісацца
Сезон працы атракцыёнаў у парках забавы і адпачынку ўжо адкрыты: у Мінску – з 27 красавіка, а ў некаторых абласных гарадах ён стартаваў нават крыху раней.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Генеральная пракуратура даручыла праверыць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі бяспеку атракцыёнаў і гульнявога надзіманага абсталявання, стан дзіцячых гульнявых пляцовак і паркаў забаў, паведамілі ў наглядным ведамстве.
Таксама пракуроры ацэняць, як арганізавана работа аздараўленчых лагераў і як яны гатовы да летняга сезона. Правераць і наколькі яны ўкамплектаваны падрыхтаванымі кадрамі, а таксама якія там умовы для пражывання адпачываючых.
Нагадаем, што ў мінулым годзе, пры правядзенні такіх праверак Генпракуратура выявіла шмат парушэнняў пры ўстаноўцы, выкарыстанні і рамонце гульнявога надзіманага абсталявання. Нараканні былі і да працы аздараўленчых лагераў, у прыватнасці да арганізацыі там выхаваўчага працэсу, забеспячэння санітарна-эпідэміялагічных і пажарных норм, выканання патрабаванняў бяспекі і кантролю за знаходжаннем дзяцей ля вадаёмаў. Тады па патрабаванні пракурораў усе парушэнні былі ліквідаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

Што новага ў гэтым сезоне

У некаторых парках беларускай сталіцы каруселі вырашылі памяняць. Так, атракцыён "Лятаючая талерка" зараз з парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка пераехаў у парк Горкага. А з парку Горкага ў парк 900-годдзя Мінска вярнуўся на сваё ранейшае месца надзіманы батутны комплекс "Савана".
У чатырох сталічных парках устаноўлены і функцыянуюць 55 атракцыёнаў, а сёлета іх стане нават больш – набылі два новыя ў парк Горкага: "Вясельная карусель" і батутны комплекс "Жукі".
Нарматыўны тэрмін службы атракцыёнаў – 10 гадоў. Дзяржпрамнагляд упаўнаважаны павялічваць або скарачаць гэты тэрмін у залежнасці ад зношанасці каруселяў.
Адны з самых старых каруселей знаходзяцца ў парку Горкага – гэта атракцыён "Вальс" (выраблены ў 1992 годзе) і "Аўтадром" (зроблены ў 1987 годзе).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі
Музейны квартал Мінска можа стаць пешаходным
Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі: што паглядзець у Беларусі
Стужка навiн
0