Справа аб генацыдзе: Мінюст перадаў пракурорам дакументы аб Калдычэўскім лагеры

Генеральная пракуратура Беларусі больш за год таму пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.
Sputnik
МІНСК, 23 мая – Sputnik. Супрацоўнікі беларускіх архіваў знайшлі дакументы, якія датычацца злачынстваў нацыстаў у адным з самых страшных канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі рэспублікі.
Як раней паведамлялася, расследаванне крымінальнай справы аб фактах генацыду накіравана на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы беларускіх мірных жыхароў. Размова таксама ідзе аб здзеках і катаваннях у канцлагерах і гета, масавым угоне грамадзянскага насельніцтва ў рабства.
"У рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады ВАВ дзяржаўнымі архівамі выяўлены і прадстаўлены дакументальныя матэрыялы аб злачынствах, учыненых нацыстамі ў Калдычэўскім лагеры смерці", - паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе міністэрства юстыцыі.
Там адзначылі, што ў маёнтку Калдычэва, які знаходзіцца за 18 кіламетраў ад Баранавічаў, нацысты стварылі адзін з самых страшных лагераў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Лагер смерці быў створаны ў сакавіку 1942 года.
Як адзначылі ў міністэрстве, масавыя пахаванні забітых вязняў былі знойдзены на тэрыторыі самога лагера, а таксама на адлегласці амаль кіламетра ад лагера ва ўрочышчы Арабаўшчына і на адлегласці двух кіламетраў – ва ўрочышчы Лазы.
У 1945 годзе па прыгаворы Ваеннага трыбунала ў Курску быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне былы камендант Калдычэўскага лагера обершарфюрэр СС Франц Іаран.
Як раней паведамляў Sputnik, каля года таму генеральны пракурор Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа, былі накіраваны запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў садзейнічанні ў расследаванні. Як адзначылі ў Генпракуратуры, з расійскім бокам супрацоўніцтва ў гэтай галіне ідзе на высокім узроўні.
Генеральная пракуратура Беларусі прыводзіць даныя аб тым, што ў розных краінах свету пражываюць не менш як 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі ў гады ВАВ і пасляваенны час.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Генпракурор Швед: Расія перадала Мінску новыя дадзеныя аб генацыдзе
Пасол Ізраіля: важна расследаваць генацыд беларускіх яўрэяў у гады ВАВ
Справа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Навуковае даследаванне генацыду беларускага народа правядуць у Беларусі
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ