Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

Беларускі лідар адзначыў, што заслужаны архіпастырскі аўтарытэт Патрыярха Кірыла расце год ад года.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды дня яго тэзаімянінаў, аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
У гэты ж дзень, 24 мая, праваслаўная царква адзначае свята славянскіх асветнікаў Раўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Тэзаімяніны ў праваслаўі – гэта дзень, калі шануецца памяць святога, чыё імя было атрымана чалавекам пры хрышчэнні.
Лукашэнка адзначыў, што святы роўнаапостальны Кірыл стаў для ўсяго славянскага свету сапраўдным светачам хрысціянскай асветы, прасоўвання праваслаўнай веры, ведаў і культуры.
"Падобна Вашаму нябеснаму заступніку Вы шмат працуеце над тым, каб падаваць годны прыклад беззапаветнага служэння Богу і Айчыне, падтрымліваеце духоўна і малітоўна ўсіх вернікаў, асабістым прыкладам паказваючы шлях да ўдасканалення душы кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.
Па словах беларускага лідара, год ад году расце заслужаны архіпастырскі аўтарытэт Патрыярха Кірыла. Пастарскае слова кіраўніка РПЦ садзейнічае ўмацаванню агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей і аб’ядноўвае не толькі беларускіх і расійскіх праваслаўных хрысціян, але і ўсяго свету.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх плённых гадоў жыцця.
Нагадаем, што Патрыярх Кірыл узначаліў Рускую праваслаўную царкву 1 лютага 2009 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка адкрыў помнік мітрапаліту Філарэту
Першая прычасць і ружы: каталіцкае шэсце Божага цела пройдзе ў Мінску
Як 120 гадоў таму: лепшыя палехскія майстры распісалі Аляксандра-Неўскі храм