МІНСК, 25 мая - Sputnik. Падтрымалі палітыку дзейнага амерыканскага прэзідэнта 36% удзельнікаў апытання, праведзенага Рэйтэр і Ipsos.
Паказчык адабрэння дзеянняў кіраўніка дзяржавы ўпаў у ЗША з мінулага тыдня на 6%. Тых, каму палітыка Байдэна не падабаецца, сярод апытаных і зусім 59%.
Апытанне праводзілі 23 і 24 мая, паўдзельнічалі ў ім 1005 паўналетніх амерыканцаў. Сярод іх 456 прыхільнікі дэмакратаў, а 358 галасуюць за рэспубліканскую партыю. Статыстычная хібнасць апытання - 4%.
Падтрымка дзейнага прэзідэнта толькі трэцюю насельніцтва краіны зафіксавана ў сацапытаннях не толькі ў перыяд праўлення Байдэна. Рэйтынг яго папярэдніка, Дональда Трампа, у снежні 2017 года апусціўся да 33%.
Лічба падтрымкі палітыкі Трампа ў 2017 была названа рэкорднай за апошнія 70 гадоў гісторыі ЗША. Сам Трамп, каментуючы вынікі апытанняў, казаў аб іх няпэўнасці.
Як паставіўся да падзення свайго рэйтынгу дзейны амерыканскі прэзідэнт і чым выкліканы недавер амерыканцаў - знешняй палітыкай ЗША або праблемамі ўнутры краіны, не паведамляецца.
Выбары прэзідэнта ў ЗША
Нагадаем, што ў Злучаных Штатах прэзідэнта абіраюць непрамым галасаваннем. Кандыдатаў на найвышэйшую пасаду вылучаюць Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі.
Амерыканцы галасуюць за выбаршчыкаў. Людзі, абраныя ў калегію выбаршчыкаў, ужо галасуюць непасрэдна за кандыдатаў у прэзідэнты, вылучаных партыямі.
Выбаршчык не абавязкова галасуе за кандыдата ад той, партыі, у спісе якой ён заяўлены. Ёсць і нюансы з размеркаваннем колькасці выбаршчыкаў па штатах. Таму нізкі рэйтынг не гарантуе неабранне дзейнага прэзідэнта на наступны тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія ўвяла персанальныя санкцыі супраць Байдэна і Блінкена - МЗС РФ
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Байдэн назваў рэкордную інфляцыю ў ЗША "вялікім актывам"