МІНСК, 26 мая Sputnik. Заходнія санкцыі не павінны датычыць сферы барацьбы са злачыннасцю, пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара.
"На сённяшні дзень вельмі плённае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю ў нас (Беларусі - Sputnik) наладжана з расійскім бокам. Наконт узаемадзеяння з калегамі з краін Захаду, магу сказаць што як і ва ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва тут назіраецца вельмі моцны спад", - заявіў старшыня СК Беларусі Дзмітрый Гара, адказваючы на пытанне журналістаў, ці паўплывалі заходнія санкцыі на ўзаемадзеянне праваахоўных структур.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што палітыка не павінна ўмешвацца ў сферу ўзаемадзеяння праваахоўных органаў розных краін.
"Я спадзяюся, што сферу барацьбы са злачыннасцю не будуць да такой ступені палітызаваць", – заявіў Гара.
"Санкцыі ўплываюць на ўсе сферы нашага жыцця, у тым ліку - і на супрацоўніцтва праваахоўных органаў. Я спадзяюся, што ўсё ж такі барацьба са злачыннасцю не будзе на столькі схільная да негатыўнага ўплыву санкцый", - сказаў кіраўнік СК Беларусі.
Сёння ў СК Беларусі праходзіць семінар на тэму "Практычныя магчымасці супрацьдзеяння выклікам і пагрозам у кіберпрасторы". У ім бяруць удзел дэлегацыі СК Расійскай Федэрацыі, МУС РФ, акцыянернага таварыства "Лабараторыя Касперскага".
Злачыннасць сышла ў інтэрнэт
Як адзначыў Зміцер Гара на сённяшні дзень злачыннасць сышла ў кіберпрастору.
"Гэта не толькі крадзяжы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, гэта шэраг злачынстваў уключаючы тую ж карупцыю, якая ідзе ў інтэрнет. Кіберзлачыннасць, як вядома, не мае межаў", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым кіраўнік СК адзначыў важнасць узаемадзеяння з калегамі з іншых дзяржаў, у дадзеным выпадку з калегамі з Расіі. Сённяшні семінар, які прысвечаны пытанням узаемадзеяння ў сферы барацьбы са злачыннасцю, з'яўляецца адной са складовых частак мерапрыемстваў, накіраваных на ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі Расійскай федэрацыі, абменам інфармацыяй і раскрыццю кіберзлачынстваў.
Гара таксама паведамляў, што акрамя праваахоўных органаў у семінары бяруць удзел прадстаўнікі бізнесу.
"Хацеў бы адзначыць, што без прадстаўнікоў бізнесу, які таксама схільны да пагроз з боку кіберзлачынцаў, немагчыма атрымаць той вынік, які мы чакаем", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь