МІНСК, 28 мая - Sputnik. У дачыненні да іншаагентаў трэба ўвесці больш дакладную класіфікацыю ў законах і стражэйшую адказнасць, лічыць намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Ён адзначыў, што да гэтага часу ў Расіі кантроль над замежнымі агентамі быў дастаткова фармальным, і сёння "самы час навесці парадак".
"Калі яны вядуць дзейнасць, накіраваную супраць краіны ў такі складаны перыяд, і атрымліваюць за гэта грошы ад нашых ворагаў, адказ павінен быць хуткім і жорсткім. Хопіць міндальнічаць, асабліва ў перыяд спецыяльнай ваеннай аперацыі і бязмежных антырасійскіх санкцый", - напісаў Дзмітрый Мядзведзеў у Тelegram-канале.
Паводле яго слоў, на заканадаўчым узроўні неабходна ўвесці больш дакладную класіфікацыю і больш строгую адказнасць іншаагентаў, і ўнесены ўжо ў Дзяржаўную думу законапраект дае магчымасць гэта зрабіць.
"Дзейнасць іншаагентаў павінна быць пастаўлена пад жорсткі кантроль, стаць празрыстай для нашага грамадства", - заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
Санкцыі супраць Беларусі і РФ расхістваюць сусветную эканоміку – Галоўчанка
Мядзведзеў распавёў, чым абернуцца для свету антырасійскія санкцыі