https://bel.sputnik.by/20220520/zsha-moguts-znyats-sanktsy-na-belaruskya-dabrenn-na-yakkh-umovakh-1062852691.html
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
Sputnik Беларусь
ААН заклікала забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў. 20.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-20T09:53+0300
2022-05-20T09:53+0300
2022-05-20T09:53+0300
удабрэнне
аан
зша
беларусь
санкцыі
рынак
эканоміка
палітыка
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104472/01/1044720193_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_b5bbbe13aa95a3f1b8570cf2980d9e11.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Улады ЗША разглядаюць магчымасць на паўгода прыпыніць дзеянне санкцыйных абмежаванняў супраць беларускіх вытворцаў калійных удабрэнняў, піша газета Wall Street Journal.Адміністрацыя краіны мяркуе, што гэтае рашэнне можа падштурхнуць улады Беларусі адкрыць у адказ чыгуначны калідор, па якім можна будзе вывезці ўкраінскае зерне і накіраваць яго на сусветныя рынкі. Іншыя дэталі гэтага плана выданне не прыводзіць.Просьба ААНРаней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў.Таксама ён папрасіў расійскія ўлады не перашкаджаць выхаду грузаў збожжа з украінскіх чарнаморскіх партоў, у адказ на што паабяцаў сваё садзейнічанне змякчэнню санкцыйных абмежаванняў супраць удабрэнняў беларускай і расійскай вытворчасці.Турэцкі бок таксама заявіў аб сваёй гатоўнасці паўдзельнічаць у гэтых дамоўленасцях. Стамбул нават гатоў узяць на сябе задачу па пошуку і нейтралізацыі марскіх мін і кіраванню судамі.Генеральны сакратар арганізацыі правёў ужо шэраг перагавораў па гэтым пытанні з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.Што з украінскім збожжам?Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаменціраваў ідэю змякчыць санкцыі на экспарт удабрэнняў за праход суднаў са збожжам з Украіны. Ён нагадаў, што суднаходства там небяспечнае з-за таго, што парты замініраваны.Пяскоў пацвердзіў, што кіраўніцтва РФ ужо абмяркоўвала з ААН гэтае пытанне, як і абмежаванні супраць пастаўшчыкоў удабрэнняў.Расійская спецаперацыяАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.Пасля пачатку спецаперацыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі былі ўведзены санкцыі, пад якія трапілі ў тым ліку вытворцы ўдабрэнняў, што вельмі негатыўна адбілася на сусветным рынку гэтай сыравіны і, як вынік, прадуктах харчавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
беларусь
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104472/01/1044720193_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_248e87fce7df522302229e4dd2f994f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
удабрэнне, аан, зша, беларусь, санкцыі, рынак, эканоміка, палітыка, спецаперацыя, данбас, у свеце
удабрэнне, аан, зша, беларусь, санкцыі, рынак, эканоміка, палітыка, спецаперацыя, данбас, у свеце
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
ААН заклікала забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Улады ЗША разглядаюць магчымасць на паўгода прыпыніць дзеянне санкцыйных абмежаванняў супраць беларускіх вытворцаў калійных удабрэнняў, піша газета Wall Street Journal.
Адміністрацыя краіны мяркуе, што гэтае рашэнне можа падштурхнуць улады Беларусі адкрыць у адказ чыгуначны калідор, па якім можна будзе вывезці ўкраінскае зерне і накіраваць яго на сусветныя рынкі. Іншыя дэталі гэтага плана выданне не прыводзіць.
Раней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў забяспечыць поўны і бесперашкодны доступ на сусветныя рынкі для беларускіх і расійскіх удабрэнняў.
Таксама ён папрасіў расійскія ўлады не перашкаджаць выхаду грузаў збожжа з украінскіх чарнаморскіх партоў, у адказ на што паабяцаў сваё садзейнічанне змякчэнню санкцыйных абмежаванняў супраць удабрэнняў беларускай і расійскай вытворчасці.
Турэцкі бок таксама заявіў аб сваёй гатоўнасці паўдзельнічаць у гэтых дамоўленасцях. Стамбул нават гатоў узяць на сябе задачу па пошуку і нейтралізацыі марскіх мін і кіраванню судамі.
Генеральны сакратар арганізацыі правёў ужо шэраг перагавораў па гэтым пытанні з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.
Што з украінскім збожжам?
Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаменціраваў ідэю змякчыць санкцыі на экспарт удабрэнняў за праход суднаў са збожжам з Украіны. Ён нагадаў, што суднаходства там небяспечнае з-за таго, што парты замініраваны.
Пяскоў пацвердзіў, што кіраўніцтва РФ ужо абмяркоўвала з ААН гэтае пытанне, як і абмежаванні супраць пастаўшчыкоў удабрэнняў.
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
Пасля пачатку спецаперацыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі былі ўведзены санкцыі, пад якія трапілі ў тым ліку вытворцы ўдабрэнняў, што вельмі негатыўна адбілася на сусветным рынку гэтай сыравіны і, як вынік, прадуктах харчавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МЗС: санкцыі на беларускі калій
выклікалі рост сусветных цэн на прадукты харчавання
ЗША не дапамаглі Украіне пасля адмовы ад беларускіх удабрэнняў - Лукашэнка