МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларускія пагранічнікі перадалі ў музей ФСБ Расійскай Федэрацыі фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці.
Цырымонія перадачы фрагмента сцяны, а таксама капсула з зямлёй, якая была ўзятая на тэрыторыі легендарнай цытадэлі, прайшла ў Маскве ў Дзень пагранічніка.
Расійская памежная служба ўваходзіць у склад ФСБ. Як заявіў у эфіры АНТ афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі пры пасольстве Беларусі ў Расіі Пётр Аксёнаў, "зямля, якая перададзена ў музей, узята з Брэсцкага пагранічнага атрада, з заставы, якая бараніла гэтую святую зямлю".
Паводле яго слоў, гэта важна для захавання памяці аб подзвігу пагранічнікаў, якія ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаялі да смерці, абараняючы легендарную цытадэль. Цырымонія перадачы фрагмента Брэсцкай крэпасці прайшла на пляцоўцы каля помніка пагранічнікам Айчыны ў расійскай сталіцы.
У сюжэце было адзначана, што ідэя перадаць рэліквію ў музей ФСБ належыць беларускім пагранічнікам і расійскаму "Ваенна-тэхнічнаму таварыству". Менавіта гэтае таварыства было арганізатарам памятных бронепрабегаў па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У калекцыі музея Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі сабраны ўнікальныя прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, ад першых баёў на мяжы да Перамогі.
Гэты музей заснаваны яшчэ да рэвалюцыі, у лютым 1914 гады. Тады ён быў музеем пры штабе Асобнага корпуса памежнай варты Расійскай Імперыі ў Санкт-Пецярбургу. Па сканчэнні больш за 100 гадоў музей стаў буйной навуковай, даследчай і культурнай установай расійскай памежнай службы.
У музеі захоўваюцца ўнікальныя экспанаты памежных вартавых – пачынабчы са Старажытнай Русі і да цяперашняга часу. Сярод іх баявыя сцягі, узнагароды, зброя, кнігі, дакументы. Асобная частка экспазіцыі - кантрабанда, канфіскаваная на мяжы, а таксама розныя прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі зламыснікі.
Унікальнасць музея ў тым, што такіх экспазіцыяў няма ў свеце. У ім захоўваецца больш за 70 тысяч музейных экспанатаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь