Лукашэнка абяцае падтрымаць бюджэтнікаў і пенсіянераў

Ураду рэспублікі пастаўлена задача не толькі аказаць дапамогу сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, але і зэканоміць бюджэтныя сродкі.
Sputnik
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Беларускія ўлады выканаюць усе свае абяцанні дадзеныя народу, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады, прысвечанай новым падыходам у эканоміцы.
"Задача ўрада – падтрымаць бюджэтнікаў, пенсіянераў, сацыяльна неабароненых грамадзян. Усё, што абяцалі, трэба выканаць, чаго б гэта ні каштавала", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго адзначыў, што інструментарый вырашэння выяўленых праблем ужо ёсць. Сюды ўваходзіць пераарыентаванне экспарту, эканомія бюджэтных сродкаў, а таксама імпартазамяшчэнне.
Кіраўнік дзяржавы абазначыў, што ўсё гэта трэба зрабіць не да 2025 года, як планавалася раней, а за паўтара года. У прыярытэце павінны быць прамысловыя прадпрыемствы любой формы ўласнасці, галоўнае, каб яны сумленна папаўнялі казну.

Беларусь разбярэцца з санкцыямі

"Айчынныя прадпрыемствы сапраўды сутыкаюцца з бар’ерамі, штучна створанымі на знешнім контуры. Яны закранулі ўсе этапы вытворчага працэсу: закупку сыравіны, матэрыялаў, транспарціроўку, разлікі, фінансы, крэдытную падтрымку, продажы на экспарт", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго сказаў, што цяжкасці не з’яўляюцца падставай для панікі, праўда, і цяперашняе становішча само па сабе не выправіцца. Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што фізічныя аб’ёмы продажу нафтапрадуктаў і калію ўпалі. Раней яны складалі 13% ва ўдзельнай вазе ад усёй прамысловасці, і на сусветных рынках на іх зараз растуць цэны.
"Упэўнены, і з нафтай, і з каліем мы разбяромся", - выказаў надзею Аляксандр Лукашэнка, прызнаўшы, што гэтыя галіны пацягнулі за сабой уніз і транспартную сферу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Галоўчанка расказаў аб адзіных пенсіях у Беларусі і Расіі
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
Лукашэнка назваў умову свайго выхаду на пенсію
Сярэдні заробак у Беларусі сур’ёзна ўпаў і ў рублях, і ў доларах
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца