https://bel.sputnik.by/20220512/mnmalka-pavyalchylasya--belarus-1062635540.html
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Індэксацыя мінімальнай заработнай платы, як правіла, праводзіцца з-за росту ўзроўню інфляцыі ў краіне. 12.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-12T10:55+0300
2022-05-12T10:55+0300
2023-07-25T17:56+0300
зарплата
інфляцыя
эканоміка
грамадства
беларусь
мінімальная заработная плата
індэксацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_0:0:4000:2251_1920x0_80_0_0_03fa34c263cdcd6f7f5d2dccbd566ba3.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Памер месячнай мінімальнай заработнай платы за красавік у Беларусі складае 480 рублёў 96 капеек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.Да гэтага мінімальная заработная плата была праіндэксавана ў сакавіку гэтага года, пасля чаго яна вырасла да 479 рублёў 83 капеек.Звычайна ўлады ўстанаўліваюць новую суму "мінімалкі" з 1 студзеня кожнага года. Сёлета яе памер склаў 457 рублёў, у мінулым годзе яна складала 400 рублёў, аднак пасля праведзенай у верасні 2021-га індэксацыі мінімальная зарплата вырасла да 417 рублёў 86 капеек.Найбольшая колькасць пераразлікаў МЗП была ў 2012, 2013 і 2015 гадах – тады яна пералічвалася тры разы на год.Менш нельгаМінімальны заробак вызначае самы нізкі парог аплаты працы ў краіне. Менш за гэтую суму арганізацыі і прадпрыемствы не маюць права плаціць сваім работнікам. Аднак гэтая норма не дзейнічае для дагавора падраду. "Мінімалка" таксама не з’яўляецца сацыяльным нарматывам у адрозненне ад базавай велічыні або базавай стаўкі, да яе не прывязаны памеры дапамог, штрафаў і падаткаў.Індэксацыю мінімальнай зарплаты звычайна праводзяць з-за росту інфляцыі ў краіне. Чым большы рост, тым большы памер "мінімалкі".Цэны і інфляцыяНапярэдадні ў Белстаце паведамілі, што індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку 2022 года ў параўнанні з сакавіком склаў 101,6%.Рост інфляцыі ў сакавіку на 6,1% Нацбанк тлумачыў ростам геапалітычнай напружанасці і ўзмацненнем санкцыйнага ціску.Нагадаем, што па выніках 2020 года інфляцыя ў Беларусі склала 7,4%, а ў мінулым годзе яна ледзь не дацягнула да 10%. У 2022 годзе па ўказе прэзідэнта гэты паказчык не павінен пераступіць адзнаку 6%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_440:0:3989:2662_1920x0_80_0_0_8266fe69ad65cfb5faef26a132c6d4e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, інфляцыя, эканоміка, грамадства, беларусь, мінімальная заработная плата, індэксацыя
зарплата, інфляцыя, эканоміка, грамадства, беларусь, мінімальная заработная плата, індэксацыя
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
10:55 12.05.2022 (абноўлена: 17:56 25.07.2023) Індэксацыя мінімальнай заработнай платы, як правіла, праводзіцца з-за росту ўзроўню інфляцыі ў краіне.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Памер месячнай мінімальнай заработнай платы за красавік у Беларусі складае 480 рублёў 96 капеек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Да гэтага мінімальная заработная плата была праіндэксавана ў сакавіку гэтага года, пасля чаго яна вырасла да 479 рублёў 83 капеек.
Звычайна ўлады ўстанаўліваюць новую суму "мінімалкі" з 1 студзеня кожнага года. Сёлета яе памер склаў 457 рублёў, у мінулым годзе яна складала 400 рублёў, аднак пасля праведзенай у верасні 2021-га індэксацыі мінімальная зарплата вырасла да 417 рублёў 86 капеек.
Найбольшая колькасць пераразлікаў МЗП была ў 2012, 2013 і 2015 гадах – тады яна пералічвалася тры разы на год.
Мінімальны заробак вызначае самы нізкі парог аплаты працы ў краіне. Менш за гэтую суму арганізацыі і прадпрыемствы не маюць права плаціць сваім работнікам. Аднак гэтая норма не дзейнічае для дагавора падраду. "Мінімалка" таксама не з’яўляецца сацыяльным нарматывам у адрозненне ад базавай велічыні або базавай стаўкі, да яе не прывязаны памеры дапамог, штрафаў і падаткаў.
Індэксацыю мінімальнай зарплаты звычайна праводзяць з-за росту інфляцыі ў краіне. Чым большы рост, тым большы памер "мінімалкі".
Напярэдадні ў Белстаце паведамілі, што індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку 2022 года ў параўнанні з сакавіком склаў 101,6%.
Рост інфляцыі ў сакавіку на 6,1% Нацбанк тлумачыў ростам геапалітычнай напружанасці і ўзмацненнем санкцыйнага ціску.
Нагадаем, што па выніках 2020 года інфляцыя ў Беларусі склала 7,4%, а ў мінулым годзе яна ледзь не дацягнула да 10%. У 2022 годзе па ўказе прэзідэнта гэты паказчык не павінен пераступіць адзнаку 6%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь