МІНСК, 30 мая – Sputnik. Поўны запуск Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі намечаны на 1 ліпеня, заявіў віцэ-прэм’ер рэспублікі Леанід Заяц у інтэрв’ю "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, гэта прадпрыемства – сапраўднае ноу-хау для краіны. Там будуць вырабляцца высокатэхналагічныя камбікармы, прэміксы і амінакіслоты, якія за мяжой каштуюць тысячы долараў.
"Мы куплялі па шалёных цэнах за межамі сваёй дзяржавы. Лішкі будзем прадаваць іншым краінам, якія маюць у гэтым патрэбу. Чакаем, што 8 чэрвеня будзе прыёмка гэтага прадпрыемства. З 1 ліпеня гэтае прадпрыемства пойдзе працаваць на поўную магутнасць па камбікармах, па прэміксах, будзе раскручвацца вытворчасць амінакіслот, выхад на максімальную прадукцыйнасць", - адзначыў Заяц.
Намеснік прэм’ер-міністра паведаміў, што ў будучыні прадпрыемства можа забяспечыць выручку ў памеры не менш як 400 млн долараў. Ужо ёсць замовы з Расіі на 100 тысяч тон камбікорму для рыб.
"Нас просяць, каб мы вырабілі і паставілі на экспарт прэміксы, амінакіслоты. Таму я лічу, што за гэтым прадпрыемствам вельмі вялікая будучыня", - растлумачыў віцэ-прэм’ер.
"Касмічная" вытворчасць
Беларускія ўлады рэалізуюць сумесны з кітайскай кампаніяй інвестыцыйны праект па запуску высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла пад Пухавічамі. БНБК – прадпрыемства няспыннага цыкла, яно будзе працаваць 330 дзён у годзе.
У жніўні 2020 года аб’екты карпарацыі наведвалі прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Тады ён заявіў, што такой вытворчасцю валодаюць усяго чатыры краіны, сярод якіх Беларусь, і параўнаў прадпрыемства з космасам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Трэба выратаваць землі зараз: Лукашэнка ўзняў пытанне аб меліярацыі
Эксперымент па-беларуску: у адным з калгасаў каровам падліваюць колу
Сямі беларускім рыбгасам дзяржава дапаможа пагасіць крэдыты
Лукашэнка аб пасяўной: праводзім яе на фоне канфлікту ля нашых паўднёвых межаў
Лукашэнка ўбачыў шанс узняць сельскую гаспадарку