МІНСК, 31 мая – Sputnik. Прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гродне Генеральнага консульства Расіі, аб гэтым карэспандэнту Sputnik паведаміў пасол РФ Барыс Грызлоў.
Сёння разглядаецца варыянты размяшчэння новага консульства, выбіраецца будынак.
"Працэс ідзе. А палітычнае рашэнне будзе прынята і абмеркавана на ўзроўні Расійскай Федэрацыі і на ўзроўні Рэспублікі Беларусь", - заявіў Барыс Грызлоў.
Візіт на Гродзеншчыну
Пасол адзначыў, наколькі важнае месца займае рэгіён у расійска-беларускіх адносінах: на гэту вобласць прыпадае больш як 50% агульнага тавараабароту. Асноўнае – харчаванне, якое ў агульным аб’ёме экспарту і імпарту займае больш за 40%. Яшчэ адна важная задача – паглядзець, як выкарыстоўваецца расійская сыравіна на вытворчасцях Гродзеншчыны.
Так, Барыс Грызлоў ужо паспеў пабываць на прадпрыемстве "Гродна Азот", якое ў якасці сыравіны выкарыстоўвае расійскі газ.
"Яно вырабляе важнейшую прадукцыю, асабліва сёння, таму што гэта прадукцыя забяспечвае харчовую бяспеку. Вырабляюцца тыя ўдабрэнні, якія неабходна ўносіць для атрымання высокіх ураджаяў", - дадаў пасол.
Таксама пасол РФ Барыс Грызлоў наведаў Гродзенскі мясакамбінат, дзе правёў рабочую сустрэчу з гендырэктарам прадпрыемства Алегам Івановым.
Форум рэгіёнаў
У бліжэйшы час адбудзецца Форум рэгіёнаў, які па аб’ёмах, падпісаных кантрактах перасягне папярэднія, аб гэтым заявіў пасол Расіі Барыс Грызлоў у час сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Барыс Грызлоў падкрэсліў, што прадаўжаецца падрыхтоўка да правядзення Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
"Форум пачнецца 30 чэрвеня і будзе працягвацца 1 ліпеня. На гэтым форуме заключаюцца кантракты, абмяркоўваюцца эканамічныя пытанні. У мінулым годзе ён праводзіўся ў фармаце відэаканферэнцыі. У гэтым годзе ён будзе вочным пасля двухгадовага перапынку", - канстатаваў расійскі дыпламат.
На яго думку, леташні ўзровень падпісаных кантрактаў і дагавораў у 800 мільёнаў долараў будзе пераўзыдзены. Цяпер у рэспубліку прыбываюць адна за адной дэлегацыі расійскіх рэгіёнаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мадэрнізацыя "Гродна Азот" абыдзецца ў 800 мільёнаў долараў
Гродзенскі мясакамбінат пастаўляе штомесяц 150 тон прадукцыі ў Расію
Грызлоў: Саюзная дзяржава - узор міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
Беларусь і Ніжагародская вобласць нагандлявалі больш як на $1 мільярд