Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Гродзенскі мясакамбінат пастаўляе штомесяц 150 тон прадукцыі ў Расію

Беларускі вытворца прадуктаў харчавання актыўна супрацоўнічае з расійскімі і выкарыстоўвае, у тым ліку, расійскую сыравіну.
Sputnik
ГРОДНА, 31 мая – Sputnik. Пасол РФ Барыс Грызлоў правёў рабочую сустрэчу з гендырэктарам Гродзенскага мясакамбіната Алегам Івановым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па словах гендырэктара, за месяц прадпрыемства вырабляе 3,5 тысячы тон каўбаснай прадукцыі. У тым ліку, камбінат выпускае прадукты харчавання для дзяцей, якія адпавядаюць ДАСТ.
Пасол РФ Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з гендырэктарам Гродзенскага мясакамбіната Алегам Івановым
"Цэх сыравэнджаных каўбасных вырабаў выпускае 40% ад усёй сыравэнджанай і сыравяленай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь", - расказаў Алег Іваноў.
Пры гэтым ён адзначыў, што штомесяц Гродзенскі мясакамбінат экспартуе ў Расію каля 100-150 тон. Прадукцыя з Гродна даязджае да Новасібірска, Хабараўска, Ханты-Мансійска і нават Сахаліна.
Прадукцыя Гродзенскага мясакамбіната
Кіраўнік расійскай дыпмісіі пацікавіўся ў Алега Іванова, ці імпартуе прадпрыемства нейкую сыравіну з Расіі. Гендырэктар адзначыў, што мясакамбінат мае патрэбу ў расійскай свініне.
"У сыравэнджанай каўбасе 20%-30% сала. Мы забяспечаны салам толькі на 20%. Усё астатняе сала мы купляем у Белгарадзе, Курску і Тамбове. У месяц у Расіі мы купляем 200 тон сала і яшчэ 600-700 тон свініны ў розным выглядзе", - удакладніў гендырэктар.
Праца Гродзенскага мясакамбіната
Алег Іваноў запэўніў, што за гады супрацоўніцтва ў прадпрыемства склаліся партнёрскія адносіны з расійскімі банкамі.
Барыс Грызлоў спытаў, ці просяць перадаплату ў Расіі і на якіх умовах будуецца супрацоўніцтва з банкамі. Кіраўнік мясакамбіната асабліва адзначыў, што гродзенскае прадпрыемства не працуе па перадаплаце і расійскія партнёры даюць магчымасць праводзіць аплату з адтэрміноўкай 7 дзён, а банкі страхуюць здзелкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мадэрнізацыя "Гродна Азот" абыдзецца ў 800 мільёнаў долараў
Грызлоў: Саюзная дзяржава - узор міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя
Захад падштурхнуў Мінск і Маскву займацца сваёй эканомікай – Лукашэнка
Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года
У Беларусі пачнуць вырабляць каўбасу для веганаў