У Беларусі пачнуць вырабляць каўбасу для веганаў

© Sputnik / Николай Хижняк / Перайсці ў медыябанкБеларускія мясакамбінаты працуюць па строгіх ДАСТах
Беларускія мясакамбінаты працуюць па строгіх ДАСТах
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2022
Падпісацца
Беларускія вучоныя распрацавалі цэлую лінейку прынцыпова новых мяса-малочных прадуктаў.
МІНСК, 28 кра - Sputnik. Мяса-малочная прадукцыя стала сапраўдным брэндам Беларусі. Пашырыць экспарт у рэспубліцы разлічваюць за кошт новай прадукцыі, расказаў дырэктар "Інстытута мяса-малочнай прамысловасці" НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Гардзей Гусакоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Апроч Расіі адным з найбольш перспектыўных рынкаў экспарту прадукцыі з'яўляюцца краіны Азіі. І Беларусь гатова пастаўляць партнёрам прадукцыю з улікам гастранамічных пераваг нацыянальнай кухні.
"У структуры беларускага экспарту ў азіяцкія краіны - мяса птушкі, прадукты іх раздзелкі і перапрацоўкі. З Міністэрства сельскай гаспадаркі да нас звярнуліся з просьбай распрацаваць тэхнічныя ўмовы для курыных лапак. Аказваецца, мы нават на іх можам зарабляць вялізныя грошы - у раёне мільёна долараў можа быць. У Кітаі яны вельмі запатрабаваныя", - сказаў Гусакоў.
Ён асабліва падкрэсліў, што ва ўмовах санкцый у рэспубліцы разгорнута маштабная праграма па імпартазамяшчэнні. Навукоўцы ўжо распрацавалі тэхналогіі вытворчасці так званых элітных сыроў. Напрыклад, сыр камамбер вырабляюць у Маладзечна.
"Беларусь не адстае ад сегментаў сусветных. Вучоныя працуюць, каб задаволіць попыт розных катэгорый насельніцтва. Напрыклад, ёсць сучасная плынь - вегетарыянства або веганства. Мы распрацавалі каўбасу веганскую. Вядзём перагаворы аб пастаноўцы яе на прамысловую вытворчасць", - адзначыў Гусакоў.
Дырэктар інстытута выказаў меркаванне, што беларусам прыйдзецца даспадобы і яшчэ адна навінка, якая па лекавых уласцівасцях па шэрагу пазіцый пераўзыходзіць традыцыйнае малако.
"Ёсць такі прадукт сучасны - "не малако". Гэта значыць малочная аснова заменена на раслінную - выкарыстоўваецца раслінны бялок. Цяпер заканчваецца чарговая праграма навуковых даследаванняў. У выніку з'явіцца цэлая група такіх прадуктаў", - распавёў Гардзей Гусакоў.
Зменіцца і лінейка малочнай прадукцыі. Напрыклад, для прыхільнікаў здаровага харчавання, якія, што называюцца, лічаць кожную калорыю, у продаж паступяць марожанае і ёгурты з заменнікамі цукру.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь
Дэфіцыт жыццёва важных тавараў ЕАЭС не пагражае - Малкіна
Увезці без пошліны можна ў два разы больш тавараў - але толькі да канца верасня
Стужка навiн
0