У Беларусі чакаюць з візітам найсвяцейшага Патрыярха Кірыла

Цяпер у рэспубліцы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях.
Sputnik
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. У Беларусі чакаюць пастырскага візіту Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
У 2022 годзе ў краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.
"Рыхтуецца візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў межы Рэспублікі Беларусь", - паведамілі Sputnik у БПЦ.
Там адзначылі, што ў адзін з дзён Свяцейшы ўзначаліць усяночную ў галоўным праваслаўным храме Мінска.

1030-годдзе праваслаўя ў Беларусі

Як раней паведамлялася, у гэтым годзе ў Беларусі ў рамках святкавання юбілейнай даты праводзяцца ўрачыстыя богаслужэнні, хросныя ходы, канцэрты царкоўнай музыкі, выставы, злёты праваслаўнай моладзі.
Адлік праваслаўя на беларускіх землях вядзецца з моманту стварэння Полацкай епархіі ў 992 годзе. Менавіта тут была заснавана першая епіскапская кафедра. Гэта падзея адносіцца да часу кіравання князя Ізяслава, сына роўнаапостальнага Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды.

Візіты патрыярха Кірыла ў Беларусь

Папярэдні візіт найсвяцейшага Патрыярха Кірыла ў Мінск быў у 2018 годзе. Тады была насычаная праграма яго знаходжання ў Беларусі. Ён сустрэўся з кіраўніком беларускай дзяржавы прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, здзейсніў богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Падарыў Беларускаму экзархату 25 экзэмпляраў напрастольнага Евангелля. У адзін з дзён візіту, які прыйшоўся на Пакроў прасвятой Багародзіцы, Патрыярх Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння Храма-помніка.
15 кастрычніка ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Святога Сінода РПЦ, у якім прыняў удзел Свяцейшы. Тады пасяджэнне Сінода доўжылася больш за шэсць гадзін – абмяркоўвалі ўкраінскае пытанне. Было прынята рашэнне поўнасцю разарваць еўхарыстычныя адносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам у сувязі з украінскім пытаннем. Канстанцінопаль падтрымаў ідэю аб аўтакефаліі ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў
Пасол РФ Барыс Грызлоў наведаў Жыровіцкі манастыр – відэа
Юбілей праваслаўя ў Жыровічах адзначылі "Манастырскім забегам"