https://bel.sputnik.by/20220524/yubley-pravaslaya--zhyrovchakh-adznachyl-manastyrskm-zabegam-1062944230.html
Юбілей праваслаўя ў Жыровічах адзначылі "Манастырскім забегам"
Юбілей праваслаўя ў Жыровічах адзначылі "Манастырскім забегам"
Sputnik Беларусь
У маштабным спартыўным мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі свяшчэннікі, а тыя, хто не бегаў, акрапілі атлетаў святой вадой. 24.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-24T11:12+0300
2022-05-24T11:12+0300
2022-05-24T11:12+0300
жыровічы
жыровіцкі манастыр
забег
свяшчэннік
рэлігія
грамадства
бпц
беларуская праваслаўная царква
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062941316_0:113:1200:788_1920x0_80_0_0_202f5c1ddd6ddf217f74495f18f179e3.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. "Манастырскі забег", арганізаваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі на чале з яе старшынёй Іванам Ціханам, прайшоў у Жыровічах. Мерапрыемства было прымеркавана адразу да трох юбілейных дат, паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце.Там адзначылі, што падобны "Манастырскі забег" у Навагрудскай епархіі, да якой адносіцца Жыровіцкі мужчынскі манастыр, прайшоў упершыню.У ім прынялі ўдзел каля чатырох тысяч чалавек, у тым ліку свяшчэннікі Навагрудскай епархіі, удзельнікі маладзёжнага клуба "Сімфонія" пры Свята-Троіцкім саборы Слоніма, студэнты Мінскай духоўнай семінарыі."Дыстанцыі па працягласці былі розныя – тры, дзесяць і дваццаць шэсць кіламетраў. Усе беглі па сілах, а на фінішы ўсіх удзельнікаў чакалі прызы", - распавялі ў экзархаце.У залежнасці ад выбранай дыстанцыі ўдзельнікі прабеглі міма купелі, лёгкаатлетычнага стадыёна, манастырскага заапарка "Эдэмскі сад", вадохрышчанскай крыніцы, храма Кірылы Тураўскага і бліжэйшых вёсак.Тыя свяшчэннікі, якія не бралі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу, акрапілі святой вадой яго ўдзельнікаў. "Манастырскі забег" быў асаблівым па форме – замест стартавага сігналу прагучаў святочны звон званоў, акрамя гэтага свяшчэннікі рушылі ўслед за атлетамі хросным ходам.Па выніках забегу яго арганізатары і ўдзельнікі вырашылі, што "Манастырскі забег" стане традыцыяй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
жыровічы
жыровіцкі манастыр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062941316_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_761b54e43e5926cf6921207e6e496595.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жыровічы, жыровіцкі манастыр, забег, свяшчэннік, рэлігія, грамадства, бпц, беларуская праваслаўная царква, беларусь
жыровічы, жыровіцкі манастыр, забег, свяшчэннік, рэлігія, грамадства, бпц, беларуская праваслаўная царква, беларусь
Юбілей праваслаўя ў Жыровічах адзначылі "Манастырскім забегам"
У маштабным спартыўным мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі свяшчэннікі, а тыя, хто не бегаў, акрапілі атлетаў святой вадой.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. "Манастырскі забег", арганізаваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі на чале з яе старшынёй Іванам Ціханам, прайшоў у Жыровічах. Мерапрыемства было прымеркавана адразу да трох юбілейных дат, паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце.
"У гэтым годзе адзначаецца 1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях, а таксама да 30-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі і 75-годдзя першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі", - распавялі Sputnik у БПЦ.
Там адзначылі, што падобны "Манастырскі забег" у Навагрудскай епархіі, да якой адносіцца Жыровіцкі мужчынскі манастыр, прайшоў упершыню.
У ім прынялі ўдзел каля чатырох тысяч чалавек, у тым ліку свяшчэннікі Навагрудскай епархіі, удзельнікі маладзёжнага клуба "Сімфонія" пры Свята-Троіцкім саборы Слоніма, студэнты Мінскай духоўнай семінарыі.
"Дыстанцыі па працягласці былі розныя – тры, дзесяць і дваццаць шэсць кіламетраў. Усе беглі па сілах, а на фінішы ўсіх удзельнікаў чакалі прызы", - распавялі ў экзархаце.
У залежнасці ад выбранай дыстанцыі ўдзельнікі прабеглі міма купелі, лёгкаатлетычнага стадыёна, манастырскага заапарка "Эдэмскі сад", вадохрышчанскай крыніцы, храма Кірылы Тураўскага і бліжэйшых вёсак.
Тыя свяшчэннікі, якія не бралі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу, акрапілі святой вадой яго ўдзельнікаў. "Манастырскі забег" быў асаблівым па форме – замест стартавага сігналу прагучаў святочны звон званоў, акрамя гэтага свяшчэннікі рушылі ўслед за атлетамі хросным ходам.
"Хросны ход прайшоў па мінімальнай дыстанцыі забегу працягласцю тры кіламетры", - расказалі ў экзархаце.
Па выніках забегу яго арганізатары і ўдзельнікі вырашылі, што "Манастырскі забег" стане традыцыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка
павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў
Нябесная заступніца Беларусі: сёння
свята Жыровіцкага абраза