Паводле яго слоў, у рамках этапа падраздзяленні сіл неадкладнага рэагавання завяршылі выконваць задачы на аперацыйных напрамках, цяпер адпрацоўваецца пытанне па перакідцы на вялікія адлегласці і стварэнні групоўкі на адным з напрамкаў.
"У рамках гэтага этапа ваеннаслужачыя падраздзяленняў адпрацоўваюць пагрузку тэхнікі, перакідку сваім ходам, перавозку на чыгуначным транспарце, размяшчэнне ў новых раёнах, узяцце пад ахову аб’ектаў, выкананне задач контр-дыверсійнай дзейнасці", - сказаў Гулевіч.
Ён таксама адзначыў, што гэтыя мерапрыемствы павысяць узровень падрыхтоўкі камандзіраў і асабовага складу падраздзяленняў, а таксама будуць садзейнічаць павышэнню ваеннай бяспекі рэспублікі.
Нагадаем, раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што дыверсійна-разведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі. Паводле яго слоў, на паўднёвых рубяжах рэспублікі назіраецца нарошчванне групоўкі войск "некалі дружалюбнай нам брацкай Украіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка заявіў аб напружаным становішчы на мяжы Беларусі
У Беларусі будзе створана народнае апалчэнне - міністр абароны
Колькасць замежных ваенных у Польшчы і Балтыі вырасла ўдвая – Савет бяспекі
Лукашэнка раскрыў задуму НАТА ў дачыненні да Беларусі
Сітуацыя ва Украіне здольна перарасці ў рэгіянальную вайну – Хрэнін