МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вельмі шануе асобу Пятра I, аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пуцін - глыбокі знаўца гісторыі. Прэзідэнт мае намер узяць удзел у мерапрыемствах 9 чэрвеня, прысвечаных 350-годдзю з дня нараджэння расійскага імператара. Падрабязнасці прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы паабяцаў паведаміць пазней.
"І не толькі Пётр I, вядома ж, пакінуў цэлы шэраг заслуг – многія кіраўнікі дзяржавы расійскай на працягу ўсёй гісторыі. І ўсіх іх Пуцін вельмі добра ведае. Калі казаць пра Пятра I, то, сапраўды, Пуцін вельмі высока цэніць ролю гэтай асобы ў гісторыі нашай краіны," - сказаў Пяскоў.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ён удакладніў, што ніхто не плануе зачыняць "акно ў Еўропу", якое "прасек" першы расійскі імператар.
Указ аб святкаванні ў 2022 годзе 350-годдзя з дня нараджэння Пятра І быў падпісаны Пуціным у кастрычніку 2018 года.
Пётр I, празваны Вялікім - апошні цар усяе Русі (з 1682 года) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721 года).
Фраза "У Еўропу прасекчы акно" прыйшла ва ўжытак з паэмы Аляксандра Пушкіна "Медный всадник", прысвечанай засанавнню Пятром I горада Санкт-Пецярбурга. З таго часу яна мела розныя варыяцыі і як метафара абазначала гандлёвыя ці культурныя сувязі Расіі і Еўрапейскіх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь