Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю

Цэнаўтварэнне ў аптэках знаходзіцца пад жорсткім кантролем. Падчас маніторынгу ўдаецца зменшыць кошт важных прэпаратаў, часам нават на траціну.
Sputnik
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Буйныя імпарцёры лекаў знізілі кошты пасля таго, як адпаведную рэкамендацыю выдаў ім Камітэт Дзяржкантролю, паведамляе прэс-служба ведамства.
З канца лютага і ў сакавіку з-за росту курсу валют падаражэлі і многія лекавыя прэпараты. Заканадаўства гэта зрабіць дазваляе: можна правесці пераацэнку лекаў па тых пазіцыях, разлікі па якіх не завершаны. КДК адзначыў, што цэннік павялічыўся тады ў сярэднім на 30%.
"Аднак, як правіла, аптовыя пастаўшчыкі праводзяць яе толькі ў сувязі з павелічэннем кошту пастаўляемай прадукцыі. Пры зніжэнні курсу валют пераацэнка тавараў не праводзіцца, што з'яўляецца несправядлівым у адносінах да пакупнікоў", - адзначылі ў ведамстве.
Раней начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юлія Аўхукова паведамляла, што пасля праверак пастаўшчыкам было прапанавана перагледзець цэннікі. Вось вынік:
у "Уніфарм" правялі пераацэнку па 365 найменняў лекаў, кошты знізіліся ад 2% да 22, 8%;
у "Медвакс" 194 найменняў прэпаратаў зменшыліся ў кошце ад 5,9% да 22,8%;
у "Інтэрфармакс" кошт знізілася ад 1,5% да 23% па 786 найменняў лекавых сродкаў;
у кампаніі "Брытытрэйд" патаннелі 368 лексрэдстваў на 7-29%.
Іншыя імпарцёры таксама памянялі кошты сваіх тавараў.
"Змяншэнне разліковай адпускной цаны лекаў паўплывала на зніжэнне кошту лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы. Цэны зменшаны практычна на ўсе імпартныя лекі, па асобных пазіцыях вельмі істотна", - паведамілі ў Дзяржкантролі.

Цэны на лекі

Раней у Міністэрстве аховы здароўя адзначалі, што рэгулятарыка коштаў на лекавыя прэпараты і вырабы медыцынскага прызначэння ў Беларусі вельмі жорсткая.
Пасля 24 лютага КДК не раз заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі. У камітэце зазначаюць, што, калі курс беларускага рубля ўпаў, сеткі кошт лекаў павысілі. А калі нацыянальная валюта пачала ўмацоўвацца, прадаўцы не спяшаюцца пераглядаць кошты.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Долар упаў, а цэны? Дзяржкантроль праверыў аптэкі і расказаў аб шэрых схемах
КДК заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры
КДК заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры