МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Еўрапейскі саюз ужо вычарпаў увесь арсенал сродкаў па стрымліванні развіцця Расіі, зрабіў заяву спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Да такой высновы расійскі палітык прыйшоў, прааналізаваўшы шосты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, а таксама папярэднія рашэнні Бруселя і Вашынгтона.
Ён таксама адзначыў у сваім Telegram-канале, што, уводзячы новыя рэстрыкцыі, "заходнія палітыкі вымушаны выбіраць паміж дрэнным і вельмі дрэнным сцэнарыем для эканомік і грамадзян сваіх краін".
Спікер Дзярждумы расказаў, што, паводле ацэнкі экспертаў, Расія можа страціць 22 млрд долараў за год ад забароны паставак расійскай нафты ў Еўропу. Але паколькі гэтыя санкцыі прастымулявалі рост цэн на энергарэсурсы і дзякуючы пераарыентацыі рынкаў збыту нафты на азіяцкі кірунак, гэтыя выдаткі, па словах Валодзіна, могуць быць поўнасцю кампенсаваны.
"А магчыма, і ўвогуле наша эканоміка апынецца ў плюсе", - выказаў меркаванне ён.
Еўропа ў сваю чаргу з-за рэкордна высокіх цэн на энергарэсурсы будзе пераплачваць больш за 250 мільярдаў еўра штогод. Да гэтага дададуцца і затраты на пераход прадпрыемстваў на новыя маркі нафты.
Расійскі палітык лічыць, што ўлады ЗША робяць усё, каб асноўная нагрузка ад рэалізацыі санкцый клалася менавіта на плечы еўрапейскіх краін. Яны, на яго думку, спецыяльна робяць эканоміку дзяржаў ЕС слабейшай, каб узмацніць іх залежнасць ад ЗША. Расія ж тым часам, пераадолеўшы ўсе санкцыі, стане толькі мацнейшай, дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: танней вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі
Шосты пакет санкцый Захаду супраць Расіі і Беларусі уступіў у сілу
Краіны ЕС дамовіліся аб новых санкцыях у дачыненні да расійскай нафты
Прэзідэнт Беларусі гатоў вазіць калій "мяшкамі" або дызель "бочкамі"
Пуцін расказаў аб харчовай бяспецы краін ЕАЭС