МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Санаторый "Беларусь", які знаходзіцца ў літоўскім Друскінінкаі, звальняе больш за пяцьдзесят чалавек, пра гэта паведаміла LRT.
Кіраўніцтва здраўніцы апавясціла службу занятасці аб планаваным калектыўным звальненні 51 работніка – гэта шостая частка персаналу. Звольнены будуць медсёстры, выкладчыкі, выхавальнікі, фізіятэрапеўты, прыбіральшчыцы.
Праблемы ў санаторыя "Беларусь"
Санкцыі супраць шэрага беларускіх чыноўнікаў і арганізацый былі ўведзены Еўрасаюзам 17 снежня 2020 года. Увайшло ў гэты спісак, у тым ліку, і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, якому належаў санаторый.
Праблемы ў здраўніцы ў Друскінінкаі пачаліся ўжо на наступны дзень: банк Swedbank заблакіраваў рахункі, і аргументаваў гэта як раз тым, што санаторый належыць Кіраўніцтву справамі.
Больш балюча за ўсё санкцыі ўдарылі па супрацоўніках, прычым грамадзянам Літвы: у санаторыі працаваў на той момант 391 чалавек, з іх 356 – літоўцы.
У маі Віленскі акруговы суд адмовіў у часовым адкрыцці арыштаваных банкам Swedbank рахункаў санаторыя. Незадоўга да гэтага паведамлялася, што МЗС Літвы збіраецца звярнуцца да Беларусі з "прапановай аб пераняцці" санаторыя Belorus у Друскінінкаі. Літва хацела выкупіць будынкі і фактычна ануляваць арэнду зямельнага ўчастка, які дастаўся Беларусі па дамове ад 6 лютага 1995 года.
Пазней стала вядома, што рахункі разблакіравалі, а санаторый аднавіў працу.
Праблемы ў беларускага санаторыя ў Латвіі
У бягучым годзе меў праблему яшчэ адзін беларускі санаторый, размешчаны ў латвійскай Юрмале – "Беларусь". У красавіку кіраўніцтва здраўніцы паведаміла, што спыняе прыём і размяшчэнне ў сябе адпачывальнікаў.
Такое рашэнне было прынята з-за санкцыйных абмежаванняў, якія ўведзены ў адносінах да гэтага санаторыя – раней улады Латвіі аб’явілі аб сваім рашэнні замарозіць фінансавыя актывы двух санаторыяў, размешчаных у латвійскай Юрмале – "Беларусь" і "Янтарны бераг". У суд была накіравана адпаведная інфармацыя.
Санаторый "Беларусь" належыць упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі, а санаторый "Янтарны бераг" з’яўляецца філіялам "Аздараўленчага комплексу "Бор" упраўлення справамі расійскага прэзідэнта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі прыняў на аздараўленне беларускіх дзяцей
Каля 180 супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" у Юрмале засталіся без працы
Дырэктара беларускага санаторыя ў Юрмале дэпартавалі з Латвіі