Патрыярх Кірыл: асновы праваслаўя павінны быць у школьнай праграме

Праваслаўную веру неабходна ўмацоўваць у сэрцах моладзі, у якой яшчэ не выпрацавалася крытычнае мышленне да таго, што можна знайсці ў інтэрнеце, лічыць Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.
Sputnik
ПОЛАЦК, 5 чэр – Sputnik. Праваслаўнай царкве неабходна больш працаваць з моладдзю, у тым ліку і шляхам дадання асноў праваслаўя ў школьную праграму, аб гэтым заявіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас візіту ў Полацк у нядзелю, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён лічыць, што праваслаўную веру трэба ўмацоўваць у сэрцах моладзі, у якой яшчэ не выпрацавалася крытычнае мышленне да таго, што можна знайсці ў Інтэрнеце. Патрыярх падкрэсліў, што настойвае на тым, каб у агульнаадукацыйных установах выкладаліся асновы праваслаўя.
"Дар праваслаўнай веры неабходна ўмацоўваць, асабліва ў сэрцах моладзі, таму што моладзь знаходзіцца пад моцным уздзеяннем інфармацыйнага патоку, і ў большасці ў іх яшчэ не выпрацаваліся ясныя крытэрыі, здольнасць праводзіць ацэнку таго, што дасягае іх зроку, слыху і свядомасці", - сказаў Патрыярх Кірыл.
Ён падкрэсліў неабходнасць развіцця нядзельных школ і наладжваць адносіны з сістэмай адукацыі, каб у сярэдніх школах дзеці маглі далучыцца да самага галоўнага, на чым грунтуецца ў тым ліку і сапраўдны патрыятызм, - любоў да Айчыны.

Візіт Патрыярха Кірыла

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі знаходзіцца ў Беларусі з трохдзённым візітам. Сёння ён наведаў Полацк, дзе праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі.
Напярэдадні ён прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі ў Мінску, а вечарам узначаліў богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
Заўтра, як інфармуе прэс-служба РПЦ, Патрыярх Кірыл сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мітрапаліт Веніямін: візіт патрыярха Кірыла – новая старонка ў гісторыі БПЦ
Патрыярх Кірыл узначаліў урачыстасці ў Полацку
Ускладанне кветак і служба: першы дзень Патрыярха Кірыла ў Мінску – фота
Патрыярх Маскоўскі Кірыл узначаліў богаслужэнне ў галоўным саборы Мінска
Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь
Пуцін узнагародзіў Патрыярха Кірыла вышэйшай узнагародай Расійскай Федэрацыі